Харкаўскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт імя В. В. Дакучаева
ВНУ ў Харкаве, Украіна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Харкаўскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт імя В. В. Дакучаева (укр.: Харківський національний аграрний університет імені В. В. Докучаєва) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.
Remove ads
Гісторыя
Універсітэт быў заснаваны ў 1816 годзе у прыгарадзе Варшавы Марымонце пад назвай Інстытут зямельнай гаспадаркі. Першым дырэктарам інстытута быў прызначаны вядомы ў Варшаве педагог Веніямін Флят. У 1840 годзе да яго была далучана Варшаўская лясная школа, і ён стаў называцца Марымонцкім інстытутам сельскай гаспадаркі і лесаводства. У 1862 годзе інстытут быў пераведзены ў Пулавы Люблінскай губерні, дзе ён атрымаў назву Новаалександрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства. Тут ён знаходзіўся да пачатку Першай сусветнай вайны. У 1914 годзе ён быў эвакуяваны ў Харкаў. У 1921 годзе інстытут быў адноўлены пад новай назвай - Харкаўскі сельскагаспадарчы інстытут.
Падчас Другой сусветнай вайны інстытут быў эвакуіраваны ў Катакурган Узбекскай ССР. У кастрычніку 1944 года ён вярнуўся ў Харкаў. У сакавіку 1946 годзе з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння выбітнага вучонага-глебазнаўцы В. В. Дакучаева інстытуту было прысвоена яго імя. У 1991 годзе інстытут быў ператвораны ў Харкаўскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт імя В. В. Дакучаева, а ў 2002 годзе - прысвоены статус нацыянальнага.
Remove ads
Факультэты
- Агранмічны факультэт
- Факультэт лясной гаспадаркі
- Факультэт менеджменту і эканомікі
- Факультэт аховы раслін
- Факультэт інжынераў землеўпарадкавання
- Факультэт уліку і фінансаў
- Інстытут міжнароднай адукацыі і павышэння кваліфікацыі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads