Пётр Генрыхавіч Шыкшнян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Генрыхавіч Шыкшнян (18 студзеня 1955, в. Іванскія, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 18 студзеня 1955 года ў в. Іванскія Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, інжынер-гідратэхнік; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.
Працаваў майстрам, галоўным інжынерам, начальнікам ПМК, першым намеснікам старшыні Лепельскага гарадскога выканаўчага камітэта, старшынёй Лепельскага раённага выканаўчага камітэта.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі ўзнагародамі.
Асабістае жыццё
Жанаты, мае сына і дачку.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads