Пётр Эмануэль Юндзіл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Эмануэль Юндзіл (польск.: Piotr Emanuel Jundziłł; 15 кастрычніка 1839 — пасля 1864) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў[2].
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Юндзілаў герба «Лебедзь». Сын батаніка Юзафа Юндзіла[2].
У 1858 годзе паступіў у Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт. У час канікул у 1860 годзе наладзіў кантакты ў Вільні і ваколіцах з гурткамі «чырвоных». У 1860 годзе пакінуў універсітэт і ўступіў у войска як юнкер-сапёр, каб слухаць экстэрнам лекцыі ў Інжынернай акадэміі. Пасля сканчэння курса ў 1862 годзе атрымаў чын падпаручніка[2].
Належаў да бліжэйшага кола паплечнікаў З. Серакоўскага ў кіраванай ім канспірацыйнай арганізацыі ваенных. Пасля ад’езду ў 1863 годзе Серакоўскага ў Літву застаўся ў Пецярбургу на чале арганізацыі разам з У. Касоўскім і У. Апоцкім, праводзіў вярбоўку ў шэрагі паўстанцаў. 17 красавіка 1863 года арыштаваны, 6 лістапада 1864 года ўцёк з-пад варты са шпіталя[2].
Далейшы лёс невядомы, паводле некаторых звестак, жыў у Лондане[2].
Remove ads
Зноскі
- Юндзі́лы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads