Пётр Якаўлевіч Герке

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пётр Якаўлевіч Герке (12 ліпеня 1904, в. Вяляцічы, Барысаўскі раён, Мінская вобласць — 14 мая 1985) — вучоны ў галіне гісталогіі і эмбрыялогіі, акадэмік АН Латвійскай ССР.

Хуткія факты Пётр Якаўлевіч Герке, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Вяляціцкую сярэднюю школу[3] ў 1922 годзе, медыцынскі факультэт БДУ, 1927; у перыяд вучобы — прэпаратар кафедры гісталогіі. Аспірант кафедры гісталогіі медыцынскага факультэта БДУ, 1927—1930; асістэнт кафедры гісталогіі Беларускага медыцынскага інстытута, 1930—1934; дацэнт кафедры 1934—1937; прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук, 1936; зацверджаны ў вучоным званні прафесара, 1937[4].

Загадчык кафедры гісталогіі з эмбрыялогіяй Мінскага медыцынскага інстытута, 1937—1941. У час Вялікай Айчыннай вайны ўрач паліклінікі абароннага завода ў Казахстане, 1941—1944. Загадчык кафедры гісталогіі з эмбрыялогіяй Мінскага медыцынскага інстытута, 1944—1952, адначасова дэкан факультэта, 1946—1950, намеснік дырэктара інстытута па навукова-навучальнай рабоце, 1950—1951. Выбраны акадэмікам АН Латвійскай ССР, 1952; дырэктар Латвійскага НДІ эксперыментальнай і клінічнай медыцыны, 1952—1985[4].

Памёр і пахаваны ў Рызе[4].

Remove ads

Сям’я

  • жонка — Ізабэла Маркаўна Герке (1914—1991)[5]
    • сын — Роальд Герке (1934—1994)[6]
    • дачка — Маргарыта Герке

Узнагароды

Кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads