Пётр II Карагеоргіевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пётр II Карагеоргіевіч
Remove ads

Пётр ІІ Карагеоргіевіч (6 кастрычніка 1923, Бялград — 3 лістапада 1970, Дэнвер, ЗША) — апошні кароль Югаславіі (27 сакавіка 1934 — 10 красавіка 1945 (фактычна) або да 29 лістапада (фармальна).

Хуткія факты 2-і Кароль Югаславіі, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Пётр быў старэйшым з траіх сыноў караля Аляксандра І Карагеоргіевіча і каралевы Марыі, народжанай прынцэсы румынскай. Пасля забойства бацькі ў Марселі 9 кастрычніка 1934 г. непаўналетні Пётр стаў на чале дзяржавы. Рэгентам пры ім быў прызначаны князь Павел Карагеоргіевіч. Яго пранямецкая палітыка выклікала незадаволенасць у народзе, а калі Югаславіч далучылася да Берлінскага пакта 1940, князь быў зрынуты групай патрыятычна наладжаных афіцэраў пры падтрымцы народа. Сямнаццацігадовы Пётр быў абвешчаны каралём Югаславіі і ўзышоў на пасад пад імем Пятра ІІ. Была складзена дамова пра сяброўства з СССР. Раз’юшаны Гітлер загадаў на наступны ж дзень пачаць наступленне. 6 красавіка 1941 г. нямецкія войскі ўварваліся ў Югаславію. Кароль і ўрад змушаны былі бегчы ў Афіны, а адтуль у Каір. 20 сакавіка 1944 г., у Лондане, Пётр жаніўся на грэцкай прынцэсе Аляксандры, дачцэ караля Грэцыі Аляксандра І. У іх нарадзіўся адзін сын Аляксандр. Дом у Лондане, дзе нараджала Аляксандра, быў на адзін дзень абвешчаны югаслаўскай тэрыторыяй, каб Аляксандр мог прэтэндаваць на югаслаўскі пасад. 20 лістапада 1945 г. Югаславія была абвешчана Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія. Скупшчына Югаславіі пазбавіла дынастыю Карагеоргіевічаў улады. Кароль быў абвешчаны зрынутым і выгнаны (яшчэ з лістапада 1943 г. Пятру ІІ было забаронена вяртацца ў краіну). Пётр і яго жонка канчаткова пераехалі ў Лондан. Там кароль скончыў вучобу. Апошнія гады жыцця правёў у Амерыцы. Пётр ІІ памёр у дэнверскай лякарні 3 лістапада 1970 г. З’яўляецца адзіным еўрапейскім манархам, пахаваным у Новым Свеце.

Remove ads

Зноскі

  1. Peter II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Lundy D. R. Petar II Karageorgievich, King of Yugoslavia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads