Карагеоргіевічы
княжацкая і каралеўская дынастыя ў Сербіі і Югаславіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карагеоргіевічы (сербск.: Карађорђевићи) — кіруючая княжацкая (1842—1859) і каралеўская (1903—1941) дынастыя ў Сербіі і Югаславіі.
Заснавана кіраўніком першага сербскага паўстання (1804—1813) супраць Асманскай імперыі Карагеоргіем. На працягу XIX стагоддзя ў барацьбе за ўладу ў Сербіі супернічала з дынастыяй Абрэнавічаў. Пасля звяржэння апошніх у 1903 годзе стала каралеўскай дынастыяй у Сербіі, з 1918 года — у Каралеўстве Сербаў, Харватаў і Славенцаў, а з 1929 года — у Каралеўстве Югаславія. Была зрынута ў 1945 годзе, калі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны да ўлады ў Югаславіі прыйшлі камуністы пад кіраўніцтвам Іосіпа Броза Ціты.
Remove ads
Сучасныя Карагеоргіевічы
У 2004 годзе дачка прынца-рэгента Паўла Карагеоргіевіча — Лізавета Карагеоргіевіч была кандыдатам у прэзідэнты Сербіі і Чарнагорыі і заняла 6 месца з 15 кандыдатаў. У 2008 годзе Яе Высокасць прынцэса Катарына, жонка Спадчынніка прастола Сербіі і Югаславіі Аляксандра II Карагеоргіевіча была ўзнагароджана прэміяй Фонду адзінства праваслаўных народаў[1].
Асноўныя прадстаўнікі і гады кіравання
- Карагеоргій (1808—1813)
- Аляксандр Карагеоргіевіч (1842—1858)
- Пётр I Карагеоргіевіч (1903—1921)
- Аляксандр I Карагеоргіевіч (1921—1934)
- Пётр II Карагеоргіевіч (1934—1941, фармальна да 1945)
Радаводнае дрэва
Карагеоргій | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр Карагеоргіевіч | Аляксей | Сіма | Сава | Сарка | Полка | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пётр I Карагеоргіевіч | Арсен Карагеоргіевіч | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр I Карагеоргіевіч | Павел Карагеоргіевіч | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пётр II Карагеоргіевіч | Таміслаў, прынц Югаславіі | Андрэй, прынц Югаславіі | Аляксандр, прынц Югаславіі | Нікола, прынц Югаславіі | Лізавета, прынцэса Югаславіі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр Карагеоргіевіч | Нікола Карагеоргіевіч | Катарына Карагеоргіевіч | Георгій Карагеоргіевіч | Міхаіл Карагеоргіевіч | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пётр Карагеоргіевіч | Філіп Карагеоргіевіч | Аляксандр Карагеоргіевіч | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads