Марсель
горад у Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марсе́ль (фр.: Marseille, ІРА: [maʁsɛj], мясцовае вымаўленне [mɑχˈsɛjɐ]; акс.: Marselha, ІРА: [maʀˈsejɔ, maʀˈsijɔ]) — горад у Францыі. Знаходзіцца на беразе Ліёнскага заліва (Міжземнае мора). У 2007 годзе разам з прыгарадамі ў Марселі жылі 1 605 тыс. жыхароў.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў VI стагоддзі да н.э. як грэчаская калонія Масалія. Гандлёвы і культурны цэнтр, порт, сапернічаў з Карфагенам (марская бітва ў VI стагоддзі да н.э.). У 49 да н.э. заваяваны рымлянамі, у 476 — вестготамі, у 539 — франкамі, у 735 зруйнаваны арабамі. 3 879 у каралеўстве Арэлат, з XI стагоддзя ў графстве Праванс. У час крыжовых паходаў адзін з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Міжземнамор’я. 3 1214 незалежны горад. У 1481 годзе раэам з Правансам перайшоў пад уладу французскіх каралёў. З канца XVII стагоддзя цэнтр керамічнай прамысловасці. Падарваная ў пачатку XIX стагоддзя кантынентальнай блакадай эканоміка Марселя пачала хутка развівацца ў другой палове XIX стагоддзя пасля адкрыцця Суэцкага канала (1869) і французскай экспансіі ў Паўночную Афрыку. У Другую сусветную вайну акупіраваны італа-нямецкімі войскамі (1942—1944), адзін з цэнтраў Руху Супраціўлення.
Remove ads
Транспарт
Буйнейшы порт Францыі на Міжземным моры. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнародны аэрапорт. Метрапалітэн.
Пачатковы пункт трансеўрапейскага нафтаправода на Страсбург і Карлсруэ (Германія).
Прамысловасць
Важны прамысловы цэнтр. Нафтаперапрацоўка, нафтахімічная прамысловасць, судна- і авіябудаванне.
Навука, адукацыя, культура
Дзейнічаюць 3 ўніверсітэты. Музеі археалогіі, прыгожых мастацтваў і інш. Марскі акварыум. Развіваецца турызм.
Насельніцтва
Remove ads
Гарады-пабрацімы
 Khemisset[d], Марока Khemisset[d], Марока
 Limassol Municipality[d], Кіпр (3 мая 1992)[9][10][…] Limassol Municipality[d], Кіпр (3 мая 1992)[9][10][…]
 Абіджан, Кот-д’Івуар (10 ліпеня 1958)[11] Абіджан, Кот-д’Івуар (10 ліпеня 1958)[11]
 Адэса, Украіна (5 мая 1973)[12] Адэса, Украіна (5 мая 1973)[12]
 Антверпен, Бельгія (1958) Антверпен, Бельгія (1958)
 Бейрут, Ліван Бейрут, Ліван
 Гамбург, Германія (1958) Гамбург, Германія (1958)
 Гданьск, Польшча (22 мая 1992)[13] Гданьск, Польшча (22 мая 1992)[13]
 Генуя, Італія (7 кастрычніка 1958) Генуя, Італія (7 кастрычніка 1958)
 Глазга, Вялікабрытанія (2006)[14] Глазга, Вялікабрытанія (2006)[14]
 Дакар, Сенегал Дакар, Сенегал
 Ерэван, Арменія Ерэван, Арменія
 Капенгаген, Данія Капенгаген, Данія
 Кобэ, Японія (1961) Кобэ, Японія (1961)
 Кіеў, Украіна (19 жніўня 2022)[15][16] Кіеў, Украіна (19 жніўня 2022)[15][16]
 Маракеш, Марока Маракеш, Марока
 Неапаль, Італія Неапаль, Італія
 Пірэй, Грэцыя Пірэй, Грэцыя
 Рамат-Ган, Ізраіль Рамат-Ган, Ізраіль
 Салонікі, Грэцыя Салонікі, Грэцыя
 Сурабая, Інданезія (15 лютага 2007)[17] Сурабая, Інданезія (15 лютага 2007)[17]
 Туніс, Туніс Туніс, Туніс
 Тырана, Албанія[18] Тырана, Албанія[18]
 Хайфа, Ізраіль Хайфа, Ізраіль
 Шанхай, Кітай (1987) Шанхай, Кітай (1987)
 метрапольны горад Генуя[d], Італія (7 кастрычніка 1958) метрапольны горад Генуя[d], Італія (7 кастрычніка 1958)
Remove ads
Славутасці
Руіны старажытна-рымскіх збудаванняў, арітэктурныя помнікі XI—XIX ст. На востраве каля Марселя размешчаны замак Іф (XVI ст.).
Выбітныя ўраджэнцы
- Фернандэль — французскі акцёр
- Эдмон Растан
- Марыс Бежар
Літаратура
- Марсель // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
























