Пізанела

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пізанела
Remove ads

Анто́ніа Пізане́ла (Antonio Pisanello, сапр. імя Antonio die Puccio Pisano) (каля. 13921395, Піза — верагодна, 1455, Рым) — адзін з найбольш выбітных мастакоў эпохі Адраджэння і ранняга італьянскага кватрачэнта.

Хуткія факты Пізанела, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads
Thumb
Медаль з партрэтнай выявай Сіджызмонда Пандольфа Малатэста  (руск.)
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і суконшчыка Пуча дзі Джавані дзі Чэрэта. Пасля яго смерці, удава Ізабэта з сынам Антоніа пераехала ў свой родны горад — Верону. Першым настаўнікам будучага мастака стаў Стэфана да Верона  (руск.), пазней яго настаўнікам і сябрам стаў Джэнціле дзі Фабрыяна  (руск.). З дзі Фабрыяна Пізанела ў 14091415 гадах у Венецыі працаваў над упрыгожваннем Залы Вялікага савету ў Палацы Дожаў (афармленне Залы загінула пры пажары ў 1577 годзе). Пасля раптоўнай смерці Джентыле (1427) Пізанела працягнуў пачаты ім роспіс базілікі Сан Джавані ін Латэрана (не захавалася). У 1420-х гадах працаваў над фрэскамі ў замку  (італ.) Вісконці  (руск.) ў Павіі — гэты фрэскавы цыкл загінуў падчас вайны з Францыяй у 1527 годзе.

У снежні 1439 года прыняў удзел у вайне  (руск.) супраць Венецыянскай рэспублікі: у складзе войскаў Джанфранчэска I Ганзага  (руск.) аблажыў Верону. Неўзабаве пасля вызвалення Вероны ўлады Венецыі забаранілі знаходзіцца мастаку на яе тэрыторыі, а ў 1442 годзе завочна прысудзілі да канфіскацыі маёмасці і пазбаўлення мовы «за паклёп на рэспубліку і вымаўленне ганебных для ўраду слоў». Толькі дзякуючы высокапастаўленым сябрам Пізанела пазбег пакарання.

У 14411444 гадах мастак, якому забаронена было жыць на венецыянскіх землях, працаваў пры двары герцага Ферары Ліянела д'Эстэ  (руск.).

У 1448 годзе Пізанела быў запрошаны ў Неапаль каралём Альфонса Арагонскім.

Пасля 1450 года звестак пра Пізанела няма. Частка біёграфаў лічыць, што ён памёр менавіта ў гэтым годзе. Большасць жа мяркуе, што Пізанела памёр у 1455 годзе, абапіраючыся на ліст Карла Медычы  (руск.) (сына Козіма), які пісаў брату Джавані ў кастрычніку гэтага года:

Я купіў на днях каля трыццаці медалёў, вельмі прыгожых, у вучня Пізанела, які памёр у гэтыя дні…

Творы Пізанела можна ўбачыць у мастацкіх зборах Бергама, Лондана, Парыжа і Вены.

Remove ads

Зноскі

1. Pisanello

2. Swartz A. Pisanello — 2007.

3. Union List of Artist Names — 2021. Праверана 9 мая 2022.

4. Antonio di Puccio Pisanello

5. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.

6. mutualart.com — 2008.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads