Піндар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Піндар (стар.-грэч.: Πίνδαρος; 522 да н.э., Фівы — 438 да н.э.) — старажытнагрэчаскі паэт .
Remove ads
Біяграфія і творчасць
Паходзіць з роду жрацоў Апалона, якія абслугоўвалі знакаміты храм у Дэльфах. Сын Дыфанта (або Скапеліна) і Клеодзікі.
Быў вядомы як аўтар пераможных гімнаў на гонар атлетаў, якія паспяхова выступалі на Алімпійскіх і Дэльфійскіх гульнях. Вершы характарызуюцца як архаічна-кансерватыўныя і цяжкавагавыя[3]. На знак павагі да паэта, яго дом адзіны быў пакінуты цэлым, калі Аляксандр разбурыў Фівы.
Адзін з найлепшых твораў Піндара — «Дзесятая піфійская ода» — прысвечаны расповеду пра гіпербарэйцаў, народ, з якога паходзіць Лета-Латона, маці Апалона ды Артэміды. Менавіта ў Гіпербарэю адлятаў на зіму Апалон — сонечны бог. Паэт не пераказвае ўсяго міфа, а толькі нагадвае пра яго яркімі вобразамі.
Піндар з падазронасцю ставіўся да філасофіі, а таксама да пошукаў вучоных свайго часу. З'явы, што даследуюцца вучонымі, для паэта — цуды багоў, а чалавеку, на яго думку, не варта ўмешвацца ў іх справы. Прыгажосць для Піндара — гэта найбольш дасканалыя словы, якія багі дазволілі яму ўжыць для раскрыцця сваіх думак. Прычым стыль Піндара заўсёды лічыўся надзвычай цяжкім: ён пазбягаў звычайнай, размоўнай лексікі, выказваўся ўзвышана. Увогуле ён быў выразнікам арыстакратычных ідэалаў — перш за ўсё сумлення, гонару, вернасці абавязку. Піндар — і першы сярод аўтараў харавой лірыкі — твораў, прысвечаных багам і героям: дыфірамбаў (у гонар бога Дыяніса), пеанаў (у гонар Апалона), гімнаў (у гонар цароў і алімпійскіх чэмпіёнаў).
Існуюць шматлікія скульптурныя выявы, якія атаясамляюцца з Піндарам, але дастатковай пэўнасці ў аніводным выпадку няма[3].
Remove ads
Зноскі
- Dictionnaire de l'Antiquité / J. Leclant — Presses universitaires de France, 2005. — P. 1732.
- Brockhaus Enzyklopädie Праверана 22 жніўня 2023.
- Партрэты…
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads