Музей Беларускага Палесся
музей у Пінску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Музей Беларускага Палесся — музей у Пінску, размешчаны ў будынку езуіцкага калегіума, па адрасе плошча Леніна, 22.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны 1 ліпеня 1926 года. Адкрыты 5 красавіка 1936 года. З 1940 года — Пінскі гісторыка-краязнаўчы музей, з 1954 года — Пінскі краязнаўчы музей. Паводле рашэння ЦК КПБ ад 1978 года і Міністэрства культуры БССР ад 4 студзеня 1979 года на базе Пінскага краязнаўчага музея створаны Беларускі дзяржаўны музей сацыялістычнага пераўтварэння Палесся. Музей размяшчаўся ў доме па вуліцы Леніна, 27.
У 1980 годзе было прынята рашэнне аб поўнай перадачы музею будынка калегіума.
1 лістапада 1990 года перайменаваны ў Музей Беларускага Палесся.
Remove ads
Экспазіцыя
Сёння ў музеі працуюць часовыя экспазіцыі: «Гісторыя Піншчыны», «Прырода Палесся», «Піншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны» «Рускае мастацтва XIX—XX стст.», «Партрэтны жывапіс XVIII—XIX стст.», «Беларускі жывапіс 1950 — 1980-х гг.», «Промыслы і рамёствы Палесся», «Гарадскі побыт пачатку XX ст.», галерэя партызанскай славы. У фондах музея на 01.07.2012 г. налічвалася 66783 адзінкі асноўнага фонду і 15696 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Зараз галоўнымі задачамі супрацоўнікаў музея з’яўляюцца пабудова пастаяннай экспазіцыі, стварэнне электроннага каталога музейных прадметаў, навукова-адукацыйная і выставачная работа.
- Неідэнтыфікаваныя партрэты з палаца Бутрымовічаў
- Дж. Грасі. Партрэт Крысціны Радзівіл
- Невядомы мастак XIX ст. Дама ў чырвонай шалі
- Невядомы мастак XVIII ст. Жаночы партрэт
- Невядомы мастак. Галава старога
- Невядомы мастак. Жаночы партрэт (XIX ст.)
- Невядомы мастак. Жаночы партрэт (XVIII — пачатак XIX стст.)
- Невядомы мастак. Жаночы партрэт (XVII—XVIII стст.)
- Невядомы мастак. Жаночы партрэт (пачатак XIX ст.)
- Невядомы мастак. Жаночы партрэт (пачатак XVIII ст.)
- Невядомы мастак. Партрэт невядомага с ордэнам Белага Арла (першая палова — сярэдзіна XVIII ст.)
20 верасня 2024 года адбылося адкрыццё экспазіцыі, прысвечанай 100-годдзю музея Беларускага Палесся. Выстаўка працуе і ў 2025 годзе.
- 100-годдзе Музея Беларускага Палесся
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музей Беларускага Палесся
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads