Пірагоўская вуліца
Мсціслаў. Гандлёвыя рады на скрыжаванні вуліц Пірагоўскай і Калініна, удалечыні - езуіцкі касцёл From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пірагоўская вуліца — пешаходная вуліца ў цэнтральнай частцы горада Мсціслава Магілёўскай вобласці.
Пірагоўская вуліца ўпершыню згадваецца ў 1645 годзе. Назву, верагодна, атрымала з прычыны таго, што выводзіла на дарогу, што вяла ў бок сучаснай вёскі Пірагова[1]. За савецкім часам перайменавана ў вуліцу Урыцкага. У верасні 2016 года да абласнога фестывалю-кірмаша «Дажынкі» частцы вуліцы вернута гістарычная назва[2].
Remove ads
Размяшчэнне
Арыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Размешчана паміж вуліцамі Савецкай і Пралетарскай, да якіх паралельна. Пачынаецца ад скрыжавання з Кармеліцкай вуліцай у яе пешаходнай частцы каля былога кляштар езуітаў, перасякае вуліцы Леніна, Камсамольскую, Калініна ў яе пешаходнай частцы, з паўночнага захаду прымыкае плошча Пятра Мсціслаўца, пасля скрыжавання з вуліцай Варашылава пераходзіць у вуліцу вуліцу Урыцкага. Даўжыня вуліцы складае каля 450 м.
Remove ads
Забудова
Няцотны бок

- (вул. Кармеліцкая, 14) — будынак былой мужчынскай гімназіі (XIX стагоддзе) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000509

- (вул. Леніна, 30) — сабор Святога Аляксандра Неўскага (1870) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000507
- № 5 (вул. Калініна, 27) — гандлёвыя рады (пачатак ХХ стагоддзя) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000503
Цотны бок

- (вул. Леніна, 28) — будынак былой земскай управы (канец XIX — пачатак XX cтагоддзя) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000506
- (вул. Калініна, 21) — будынак Мсціслаўскага раённага выканаўчага камітэта.
- № 6 — Палац шлюбаў і ўрачыстасцей. Перабудаваны да Дажынак-2016 з будынка кінатэатра «Мір».
Remove ads
Паркі
Квартал паміж вуліцамі Кармеліцкай і Леніна займае парк Міру.
Зноскі
- Мяцельскі А. А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў XII—XVIII стст. — 2-е выд. — М.: Беларуская навука, 2014. — С. 311. — 664 с. — ISBN 978-985-08-1663-4.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads