Пітэр Дэніс Мічэл

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пітэр Дэніс Мічэл
Remove ads

Пітэр Дэніс Мічэл (англ.: Peter Dennis Mitchell; 29 верасня 1920, Мітчэм, Сурэй — 10 красавіка 1992, Бодмін, Корнуал) — англійскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1978 года за адкрыццё хеміасматычнага механізму сінтэзу АТФ, аўтар ідэі механізму транспарту пратонаў пад назвай Q-цыкл[4].

Хуткія факты Пітэр Дэніс Мічэл, Дата нараджэння ...

Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1974), замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1977), Французскай акадэміі навук (1989)[5].

Remove ads

Біяграфія

Пітэр Мічэл нарадзіўся ў Мітчэме, Сурэе 29 верасня 1920 года[6]. Бацька — Крыстафер Гібс Мічэл, дзяржаўны служачы, маці — Кейт Беатрыс Дораці (народжаная) Таплін. Пітэр Мічэл атрымаў адукацыю ў Каралеўскім каледжы (Тонтан) і каледжы Ісуса (Кембрыджскі ўніверсітэт), дзе навучаўся натуральным навуках са спецыялізацыяй ў вобласці біяхіміі.

У 1942 годзе ён пачаў даследчую працу на кафедры біяхіміі ў Кембрыджскім універсітэце. У пачатку 1951 года атрымаў ступень доктара філасофіі за вывучэнне механізму дзеяння пеніцыліна. У 1955 годзе ён быў запрошаны прафесарам Майклам Свонам для стварэння біяхімічнага даследчага падраздзялення на кафедры заалогіі Эдынбургскага ўніверсітэта, дзе ён быў прызначаны старшым лектарам у 1961 годзе. У 1963 годзе Мічэл быў вымушаны падаць у адстаўку па стане здароўя.

Remove ads

Навуковыя пошукі

Навуковыя інтарэсы звязаныя з вывучэннем накіраванасці біяхімічных рэакцый у прасторы адносна пэўных унутрыклеткавых арыенціраў. Аўтар хеміасматычнай тэорыі акісляльнага фасфаралявання, якая ляжыць у аснове біяэнергетыкі.

Узнагароды

  • Медаль і прэмія Novartis (1973)
  • Прэмія Разэнстыла (1976)
  • Фонд Фельдберга (1976)
  • Медаль сэра Ханса Крэбса (1978)
  • Нобелеўская прэмія па хіміі (1978) «За ўклад у разуменне працэсу пераносу біялагічнай энергіі, зроблены дзякуючы стварэнню хеміасматычнай тэорыі»[7]
  • Медаль Коплі (1981)
  • Крунаўская лекцыя (1987)

Зноскі

  1. Peter Dennis Mitchell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Peter Dennis Mitchell // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. NNDB — 2002.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1373513'></a>
  4. Peter D. Mitchell biography(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2009. Праверана 26 кастрычніка 2021.
  5. NNDB. Peter Mitchell Bio at NNDB. Праверана 23 сакавіка 2007.
  6. Нобелеўская прэмія па хіміі 1978 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads