Пішчухавыя (млекакормячыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пішчухавыя, Пішчухі, Сенастаўкі (Ochotonidae) — сямейства млекакормячых атрада зайцападобных.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня да 28 см, маса да 240 г. Вушы круглыя, кароткія. Вібрысы доўгія. Хвост вельмі кароткі. Афарбоука бура-карычневых адценняў. Моцна свішчуць і пішчаць (адсюль назва).
Пашырэнне
Існуе 1 род, 20 відаў. Пашыраны ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, Азіі, на паўночным захадзе Паўночнай Амерыкі. Жывуць пераважна калоніямі ў норах на адкрытых мясцінах раўнін і высакагор’я. На Беларусі жылі ў познім антрапагене.
Асаблівасці біялогіі
Расліннаедныя. На зіму назапашваюць сухую траву (адсюль другая назва). Нараджаюць да 7 дзіцянят 2—3 разы за год.
Некаторыя віды — носьбіты ўзбуджальніка чумы.
Літаратура
- Самусенка Э. Пішчухавыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads