Піяніна (фільм)

фільм From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Піяніна» (англ.: The Piano) — мастацкі фільм 1993 года рэжысёркі Джэйн Кэмпіён[9]. Карціна была ўдастоена «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю[10].

Хуткія факты Піяніна, Жанры ...
Remove ads

Сюжэт

Падзеі карціны адбываюцца ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Ада Мак-Грат з дачкой па імені Флора перабіраецца з Шатландыі ў Новую Зеландыю, каб пабрацца шлюбам з Алістарам Сцюартам. Ада нямая, яна тлумачыцца з дапамогай знакаў і ігры на піяніна. Для жанчыны піяніна — спосаб выказвання пачуццяў і эмоцый. Падчас высадкі на бераг для піяніна не знаходзіцца насільшчыкаў, а муж Ады больш за ўсё занепакоены тым, як вымяняць у туземцаў паболей зямлі ў абмен на каралі і зброю. Ада не можа існаваць без музыкі, таму яна просіць правадыра Джорджа Бэйнса адвесці яе на бераг. Неўзабаве Джордж выкупляе піяніна і прапануе Адзе прыходзіць да яго і вучыць ігры на музычным інструменце. У выніку паміж імі ўспыхвае сапраўдная страсць…

Remove ads

Акцёрскі склад

  • Холі ХантэрАда Мак-Грат
  • Харві КейтэльДжордж Бэйнс
  • Сэм НілАлістар Сцюарт
  • Анна ПэкуінФлора Мак-Грат, дачка Ады
  • Кэры Уокерцёця Мораг

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 64 кінаўзнагародамі і яшчэ 56 намінацыямі[10].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads