П’ер Міньяр

From Wikipedia, the free encyclopedia

П’ер Міньяр
Remove ads

П’ер Мінья́р, таксама — Міньяр Рымскі (фр.: Pierre Mignard; 17 лістапада 1612, Труа, Шампань, Францыя — 30 мая 1695, Парыж), — французскі жывапісец акадэмічнага кірунку часоў праўлення «караля-сонца» Людовіка XIV, малодшы брат Нікаля Міньяра. Меў мянушку Рымскі, каб адрознівацца ад брата.

Remove ads

Біяграфія

З 1624 года П’ер вучыўся ў атэлье Жана Бушэ ў Буржы. Вярнуўшыся ў Труа, працаваў у скульптара Франсуа Жанці. Неўзабаве з’ехаў у Фантэнбло, дзе вывучаў творчасць Прыматыча, Роса і Мартэна Фрэмінэ, Шарля Лебрэна і пазнаёміўся з жывапісцам і тэарэтыкам мастацтва Дзюфрэснэ.

У 1635 годзе мастак адправіўся ў Рым, дзе зарабіў гучную вядомасць. Там ён пазнаёміўся з Пусэнам і Ганнай Авалара, якая праз шмат гадоў стане яго жонкай, і ад якой ён меў чатырох дзяцей. Выпрабаваў уплыў рымскай і балонскай школ жывапісу, такіх майстроў як Агасціна Карачы, Франчэска Альбані, Даменікіна, П’етра да Картоны, Андрэа Сакі, Джавані Сасаферата. Разам з іншымі мастакамі, па замове брата кардынала Рышэлье А. Л. дзю Плесі, здымаў копіі з фрэсак Агасціна і Анібале Карачы ў палацца Фарнезэ.

Стаўшы знакамітым у Італіі, Міньяр у 1657 годзе быў выкліканы да двара Людовіка XIV. Сапернічаючы з Лебрэнам, Міньяр становіцца кіраўніком Акадэміі Святога Лукі ў Парыжы, якая супрацьстаіць Каралеўскай Акадэміі. У 1690 годзе, пасля смерці Лебрэна, Міньяр стаў галоўным прыдворным мастаком, дырэктарам каралеўскіх мастацкіх музеяў і мануфактур, членам і прафесарам парыжскай Акадэміі жывапісу і скульптуры, а затым яе рэктарам і канцлерам. У гэты час, амаль у 80-гадовым узросце, ён стварае праекты роспісаў у Саборы Інвалідаў, якія да гэтага часу захоўваюцца ў Луўры, распісвае два плафоны ў малых апартаментах караля ў Версальскім палацы (фрагменты — у музеях у Грэноблі, Ліле, Тулузе, Дынане і ў замку Фантэнбло) і піша серыю тонкіх па каларыце рэлігійных карцін: «Хрыстос і самарыцянка», 1690, (Луўр); «Святая Цэцылія», 1691, (Луўр); «Вера» і «Надзея», 1692. П’ер Міньяр памёр 30 мая 1695 года, працуючы над сваім «Аўтапартрэтам у выглядзе Святога Лукі» (музей Труа), і пахаваны ў манастыры якабінцаў у Парыжы. На доме, дзе ён памёр, па адрасе вуліца Рышэлье, 23, знаходзіцца мемарыяльная дошка ў яго гонар.

Remove ads

Зноскі

1. Pierre (I) Mignard

2. Pierre I Mignard // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Pierre Mignard // Encyclopædia Britannica

4. abART

5. Itaú Cultural Pierre Mignard // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

6. Pierre Mignard // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

7. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.

8. RKDartists

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads