П’ячэнца
горад у Італіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
П'ячэ́нца (італ. Piacenza) — горад у Італіі ў рэгіёне Эмілія-Раманья, адміністрацыйны цэнтр правінцыі П'ячэнца. Насельніцтва складае 99.150 чалавек.Размешчаны на паўднёвым беразе ракі По побач з упадзеннем у яе Трэбіі, на паўднёвы ўсход ад Мілана.
Remove ads
Remove ads
Славутасці
Гарадская планіроўка П’ячэнцы ў значнай ступені прытрымлівацца той, што была прынятая яшчэ старажытнымі рымлянамі. Цэнтральнае збудаванне горада — цагляны сабор у ламбардска-раманскім стылі (1122—1253). Фасад сабора Сан-Антоніа адносіцца да XI стагоддзя, але большая частка царквы была пазней перабудавана. Сярод іншых значных храмаў — цэрквы Сан-Савіна (асвечана ў 1107 г., рэдкія падлогавыя мазаікі XII ст.); Сан-Франчэска (закладзена ў 1278 г.); Санта-Марыя-дзі-Кампанья (1522—1528, фрэскі Пардэнонэ); Сан-Сіста (1499—1511; для гэтага храма Рафаэль напісаў «Сіксцінскую Мадону»). Велізарнае палацца Фарнезэ пачалі будаваць у 1558 г. для Маргарыты Аўстрыйскай, ды так і не скончылі. Палацца Камунале — сярэднявечная пабудова XIII—XIV стст.
- П'яцца Каваллі
- П'ячэнцкі сабор
Remove ads
Вядомыя асобы
- Франчэска Анджаліні (1750—1788) — езуіт, перакладчык, літаратар, выкладчык Полацкага езуіцкага калегіума
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме П’ячэнца
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads