Піцірым Аляксандравіч Сарокін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Піцірым Аляксандравіч Сарокін (англ.: Pitirim Alexandrovich Sorokin, руск.: Питирим Александрович Сорокин; 23 студзеня 1889— 10 лютага 1968) — расійска-амерыканскі сацыёлаг, філосаф і культуролаг.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1914). У 1922 годзе высланы з Расіі, жыў у ЗША. Выкладаў у розных амерыканскіх універсітэтах. Быў прэзідэнтам Амерыканскай сацыялагічнай асацыяцыі.
Навуковая дзейнасць
Разглядаў гістарычны працэс як цыклічную змену асноўных тыпаў культуры, ці «суперсістэм» (ідэацыйная культура, ідэалістычная культура, пачуццёвая культура), у аснове якіх ляжыць інтэграваная сфера каштоўнасцей, сімвалаў. Сцвярджаў, што гісторыя ўяўляе сабой сацыякультурны працэс, нормай якога з’яўляецца дынаміка каштоўнасных арыенціраў, іх змена і пастаянны пошук новых «ідэальных мэтаў». Лічыў, што сучасная культура перажывае ўсеагульны крызіс, які абумоўлены надзвычай моцным развіццём матэрыялізму і навукі. Асноўнае выйсце з гэтай тупіковай сітуацыі бачыў у развіцці рэлігійнай «ідэалістычнай культуры». Адзін з родапачынальнікаў тэорый сацыяльнай стратыфікацыі і сацыяльнай мабільнасці. Сярод яго вучняў — вядомыя амерыканскія сацыёлагі Р. Мертан, Т. Парсанс, Р. Мілз і інш. Асноўныя працы — «Сістэма сацыялогіі» (Т. 1-2; 1920); «Сацыяльная мабільнасць» (1927), «Сацыяльная і культурная дынаміка» (Т. 1-4; 1962).
Remove ads
Зноскі
- Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 8 жніўня 2021.
- Сорокин Питирим Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- Pitirim Alexandrovitch Sorokin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- (unspecified title) — С. 67. — ISBN 978-0-252-06543-9
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads