Пётр Георгіевіч Камбураў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Георгіевіч Камбураў (1 мая 1860 — 1914) — грамадзянскі інжынер, магілёўскі губернскі архітэктар[1], які стварыў некалькі значных пабудоў у Магілёве, у тым ліку будынкі Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка і Магілёўскага гарадскога тэатра.
Remove ads
Біяграфія
Пачатковую адукацыю атрымаў у харкаўскім рэальным вучылішчы, а потым на архітэктурным аддзяленні Санкт-Пецярбургскага інстытута грамадзянскіх інжынераў (1880-85)[1][2].
Адразу пасля заканчэння курса П. Г. Камбураў быў назначаны малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення магілёўскага губернскага праўлення[1]. Праз год паралельна з асноўнай пасадай ён стаў таксама і епархіяльным архітэктарам[1].
З 1895 года займаў пасаду магілёўскага губернскага інжынера[3].
Remove ads
Творчасць
Тэхнічная дзейнасць П. Камбурава была сканцэнтравана галоўным чынам на царкоўных пабудовах, якіх ён паспеў спраектаваць значную колькасць[1].
У Магілёве
Камбураў прыехаў у Магілёў ў 1886-м, яму было 26 гадоў і адразу прыняў пад сваё кіраўніцтва ўжо пачатую будоўлю Магілёўскага тэатра на 500 чалавек (1885-92). Акрамя тэатра майстар стварыў у гopoдe яшчэ некалькі значных праектаў:
- будынак Дзяржаўнага банка[2]
- будынак жаночага епархіяльнага вучылішча[2]
- іканастас для дамовай царквы[4]
У Магілёўскай губерні


- мураваныя цэрквы[4]:
- у в. Галічы
- у в. Няклюдава
- пры Баркалабаўскім жаночым манастыры
- пры Тупічэўскім жаночым манастыры
- у в. Раска
- у в. Сухары
- у в. Мядэйкі
- у в. Чарэя
- цагляная царква ў в. Благавічы[5]
- мураваная званіца ў аршанскім мужчынскім манастыры[4]
- некалькі мураваных капліц[4]
- драўляныя цэрквы[4]:
- у в. Буйнічы
- у в. Прыбыткі
- у в. Яроміна
- у в. Плутоўка
- у в. Азарычы
- у в. Хославічы
- у в. Гарадзец
- у в. Раска
- у в. Лісічына
- у в. Калодніца
- у в. Маркавічы
- у в. Балонаў Сялец
- пры аршанскім жаночым манастыры
- у в. Рудня
- у в. Жукава
- у в. Быча
- у в. Новая Тухінь
- Свята-Казанская царква у в. Дарагакупава
- у в. Журавічы і іншыя
- званіца ў в. Буйнічы[4]
- драўляная званіца ў в. Худава і іншыя[4]
Remove ads
Зноскі
- Магілёў — Губернскі Архівавана 27 ліпеня 2014.
- Благавічы (Чавускі раён)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2020. Праверана 22 жніўня 2018.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads