Павел Піліпавіч Дубашынскі
акцёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павел Піліпавіч Дубашы́нскі[1] (14 сакавіка 1931, Гарбуны, цяпер злілася з в. Пялікі, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць — 2 красавіка 2000) — беларускі акцёр. Народны артыст БССР (1989).
Remove ads
Біяграфія
Пасля заканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1955, педагог Л. Мазалеўская) працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача, з 1967 г. у тэатры імя Я. Купалы.
Сярод лепшых роляў: Шпекін («Рэвізор» М. Гогаля), Прысыпкін («Клоп » У. Маякоўскага) і інш. Дакладнасць малюнка, выразная пластыка, выкарыстанне гратэску, эксцэнтрыкі ўласцівы камедыйным ролям, створаным артыстам у тэатры імя Я. Купалы. Значнага поспеху дасягнуў у нацыянальным рэпертуары: Пракоп («Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага) і інш. Сярод роляў: Камендант («Трыбунал» А. Макаёнка), Гастрыт («Вечар» А. Дударава), Дабрыян («Брама неўміручасці» К. Крапівы), Князь К. («Дзядзечкаў сон » паводле Ф. Дастаеўскага)[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads