Павел Юр’евіч Татарнікаў

беларускі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Павел Юр’евіч Татарнікаў
Remove ads

Павел Юр’евіч Татарнікаў (нар. 23 ліпеня 1971, Брэст) — беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Хуткія факты Павел Юр’евіч Татарнікаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і мастакоў. Скончыў Рэспубліканскі каледж мастацтваў (1989), аддзяленне графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1995).

З 1997 года член Беларускага саюза мастакоў.

Творчасць

Займаецца станковай графікай. Творы Паўла Татарнікава захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея сучаснага мастацтва[удакладніць: камент.], Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

З 1989 года займаецца кніжнай ілюстрацыяй. Супрацоўнічае з выдавецтвамі Беларусі, Вялікабрытаніі, Італіі, Расіі, Тайваня, Японіі.

Праілюстраваныя кнігі

  • «Arthur of Albion» (2008) Джона Мэцьюза, выдавецтва «Barefootbooks» (Вялікабрытанія);
  • «Снежная каралева» (2005), выдавецтва «Grimm Press» (Тайвань);
  • «Золата Рэйна» (2004), выдавецтва «Grimm Press» (Тайвань);
  • «Рыцары і дойліды Гародні» (2009) Аляксандра Краўцэвіча, выдавецтва «Гродзенская бібліятэка»;
  • «У гасцях у вечнасці» (2007), «Перуновага племені дзеці» (2008) Анатоля Бутэвіча, выдавецтва «Кавалер паблішэр» (Мінск);
  • «Шчыраю ноччу» Уладзіміра Ягоўдзіка, выдавецтва «ЛІМ» (Мінск);
  • «Алмаз Раджы» (2005) Роберта Стывенсана;
  • «Граф Монтэ-Крыста» (2006) Аляксандра Дзюма;
  • «Венецыянскі купец» (2009) Уільяма Шэкспір, выдавецтва «Black cat» (Італія).
Remove ads

Выстаўкі

Удзельнічаў у міжнародных праектах, у т.л. «Дольна Вісла» ў Гручне (Польшча, 2014), фестывалі Lucca Comics and Games у Луцы (Італія, 2015), «Эрэм III» у Вігры (Польшча, 2019), «Беларціс» у Монтэ-Карла (Манака, 2019).

Персанальныя выстаўкі

  • «Белае-шэрае-залатое» (Мінск, 2008);
  • «Разам» (Мінск, 2008);
  • «Arthur of Albion» (ЗША, 2008);
  • «Жывапіс, графіка» (Брэст — Мінск, 2008);
  • Міжнароднае біенале ілюстрацыі «ВІВ — 2009» (Славакія, 2009);
  • «Рыцары і дойліды Гародні». Гродна (Гродна, 2009);
  • «Брама мінулага» (Мінск, 2010);
  • «Ілюстрацыя і не толькі…» (Светлагорск, 2010);
  • (Віцебск, 2013)
  • Выстаўка ілюстрацый у Карціннай галерэі імя Гаўрылы Вашчанкі (Гомель, 2014);
  • (Гродна, 2016)
  • (Мінск, 2018)
  • (Нясвіж, 2018—2019)
  • (Брэст, 2019)
  • (Віцебск, 2019)
  • (Мінск, 2019)

Узнагароды

  • Залаты медаль конкурсу «Moonlight» (2008);
  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2011);
  • Гран-пры ў намінацыі «Мастацкае афармленне кнігі» конкурсу беларускай кнігі для дзяцей і юнацтва «Прэмія Цёткі» (2017) за кнігу «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»[2];
  • Прыз «Залаты Фаліянт» у намінацыі «Найлепшы ілюстратар года» нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» (2017);
  • Прыз «Залаты Фаліянт» у намінацыі «Разам з кнігай мы расцём» нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» (2019)
Remove ads

Зноскі

  1. Pavel Tatarnikov // The Fine Art Archive — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q10855166'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads