Прэмія Цёткі

беларуская літаратурная прэмія за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Прэмія Цёткі
Remove ads

Прэмія Цёткі — прэмія ў гонар беларускай пісьменніцы Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Заснавальнікі прэміі — РГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», дабрачынны фонд «Вяртанне» і Беларускі ПЭН-цэнтр. Заснавана ў канцы 2015 года, уручаецца з 2016 года[1]. Адзіная недзяржаўная беларуская літаратурная прэмія, якая даецца за дасягненні ў галіне дзіцячай літаратуры і кнігавыдання[2].

Хуткія факты Прэмія Цёткі, Тып ...

Прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей. Уручацца ў дзвюх намінацыях[1]: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў (аўтару кнігі незалежна ад роду літаратуры: проза, паэзія, драматургія[3]) і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі (мастаку-ілюстратару кнігі[3]).

Пераможца ў кожнай з намінацыі атрымлівае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000 доларам ЗША паводле курсу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь[4][5] (у выпадку калектыўнага аўтарства прэмія дзеліцца між усімі аўтарамі[3]). Адпаведна палажэнню аб прэміі заяўляць кнігі на конкурс маюць права выдавецтвы, аргкамітэт прэміі, члены журы, сам аўтар або мастак[3].

Remove ads

Гісторыя

Прэмія заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам і дабрачынным фондам «Вяртанне». Апякункай прэміі за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў абраная Алаіза Пашкевіч (Цётка), аўтарка «Першага чытання для дзетак беларусаў», стваральніца першай беларускай школы ў Вільні, рэдактарка часопіса для дзяцей і моладзі «Лучынка». Упершыню прэмія была ўручаная ў 2016 годзе. Лаўрэатамі першай прэміі Цёткі сталі Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі «Сем ружаў», і Кацярына Дубовік, ілюстратарка гэтай жа кнігі. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 3 мая ў прасторы «Корпус8»[6].

У 2020 годзе ўпершыню цырымонія ўручэння адбывалася без асобнага мерапрыемства. У сувязі з праблемамі з-за COVID-19 ва ўмовах часовай ізаляцыі ўсе абмеркаванні праходзілі анлайн[7]. 14 кастрычніка 2021 года, калі ў чарговы раз былі абвешчаныя пераможцы Прэміі Цёткі, імпрэзы, прысвечанай дзіцячай літаратуры, таксама не было[8].

Remove ads

Лаўрэаты

2016 год

2017 год

  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Уладзімір Арлоў, за кнігу «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»[10].
  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Павел Татарнікаў, за кнігу «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»[10].

2018 год

  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Валеры Гапееў, за кнігу «Мая мілая ведзьма»[12].
  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Лізавета Лянкевіч, за кнігу «Азбука. Вясёлы вулей» Рыгора Барадуліна[12].

2019 год

  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Вера Бурлак, за кнігу вершаў «Фантазюркі»[15].
  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Кацярына Дубовік, за кнігу Надзеі Ясмінскай «Чаму Меша не мае хаты»[15].

2020 год

  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Зараслава Камінская, за кнігу вершаў «Калядны стол. Некулінарная кніга»[17].
  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Вераніка Шпак, за кнігу Генадзя Аўласенкі «Як зубраня „Зубраня“ наведала»[17].

2021 год

  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Вольга Гапеева, за кнігу «Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі»[19].
  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Валерый Славук, за кнігу «Вядзьмар, які рабіўся ваўком»[19].

2022 год

2023 год

  • У літаратурнай намінацыі перамогу падзялілі:
    • Ева Вайтоўская — за кнігу «Гарэзлівы пацалунак. Кніга 2» (выдавецтва «Янушкевіч», 2023) — «за смелую імправізацыю паводле японскага сюжэту і беларускі свет гарэзлівага юнацтва»;
    • Валер Гапееў — за кнігу «Вольнеры. Прадвесце» (выдавецтва «Янушкевіч», 2023) — «за адкрыццё новай прасторы беларускага міфапаэтычнага космасу».
  • У мастацкай намінацыі перамагла Лізавета Лянкевіч — за ілюстрацыі да кнігі Яна Бжэхвы «Акадэмія доктара Клякса» (выдавецтва «Папуры», 2023) — «за сучасны падыход да стварэння ілюстрацый і кніжнага афармлення».

2024 год

  • У літаратурнай намінацыі пераможцамі сталі:
    • Альгерд Бахарэвіч — за кнігу «Капітан Лятучая Рыба» (выдавецтва «Янушкевіч», 2024) — за мастацкую трансфармацыю вобразу выгнання ў вялікае падарожжа насустрач свету;
    • Эльга Папова — за кнігу «Мора ў горадзе» (выдавецтва «Янушкевіч», 2024) — за лёгкі і нязмушаны аповед пра мора, якое заўсёды з табой.
  • У мастацкай намінацыі пераможцам стала Маргарыта Аніс — за ілюстрацыі да кнігі Веранікі Юлляш «Розум, смеласць і добрае сэрца» (выдавецтва «Лубін», 2024) — «за ўдумлівы падыход да стварэння графічнага нарытыву і імерсіўнага макету».
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads