РШВСМ-БДПА (баскетбольны клуб)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
РШВСМ-БДПА — беларускі мужчынскі баскетбольны клуб з Мінска. Прадстаўляў Рэспубліканскую школу вышэйшага спартыўнага майстэрства па гульнявых відах спорту (цяпер — Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі[1]) і Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (цяпер — Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт).
Remove ads
Гісторыя
Каманда РШВСМ-БДПА была заснавана ў 1999 годзе.
У сезоне 1999/00 каманда з’яўлялася базавай для юніёрскай зборнай Беларусі (U-18) і складалася з баскетбалістаў 1982—1984 гадоў нараджэння (у тым ліку Уладзімір Верамеенка, Расціслаў Вяргун і Аляксей Сухавецкі). У сезоне 2000/01 да каманды далучыліся некалькі вопытных баскетбалістаў (у тым ліку Аляксандр Кудраўцаў і Анатоль Якубенка).
У 2001 годзе каманда была расфарміравана, большасць гульцоў перайшла ў БК «Мінск» (у далейшым — БНТУ).
Remove ads
Статыстыка выступленняў
Трэнер
- Міхаіл Аркадзевіч Фейман (1999—2001)
Вядомыя баскетбалісты
Аляксандр Асіповіч (1999—2001)
Сяргей Багдановіч (2000/01)
Уладзімір Верамеенка (1999/00)
Расціслаў Вяргун (1999/00)
Павел Габрусевіч (1999—2001)
Аляксандр Ігнацік (1999—2001)
Аляксандр Кудраўцаў (2000/01)
Аляксей Сухавецкі (1999—2001)
Сяргей Чарыкаў (1999/00)
Анатоль Якубенка (2000/01)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads