Расціслаў Мікалаевіч Вяргун
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Расціслаў Мікалаевіч Вяргун (нар. 26 сакавіка 1982, Чарнігаў[3], Украінская ССР, СССР) — беларускі баскетбаліст і трэнер. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь[4]. Галоўны трэнер зборнай Беларусі (з 2019).
Remove ads
Біяграфія
Выхаванец магілёўскага баскетбола, першым трэнерам была Ала Георгіеўна Вяргун.
Праходзіў навучанне ў амерыканскім універсітэце «Бірмінгем-Саўтэрн». Вярнуўшыся ў Беларусь, выступаў за магілёўскі «Тэмп-АШВСМ» (2004—2008). У 2008—2012 гадах выступаў за клуб «Мінск-2006».
Выступаў за юніёрскую (1999—2000) і моладзевую (2001—2002) зборную Беларусі.
Скончыў кар’еру ў 2012 годзе, але ў сезоне 2013/2014, быўшы галоўным трэнерам магілёўскага «Барысфена», з-за праблем з фінансаваннем быў змушаны выходзіць на пляцоўку ў якасці гульца.
У студзені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам клуба «Цмокі-Мінск», а ў снежні галоўным трэнерам зборнай Беларусі.
Remove ads
Кар’ера баскетбаліста
- 1998—1999 — РШВСМ-РВАР (Мінск)
- 1999 — Тэмп-АШВСМ (Магілёў)
- 1999—2000 — РШВСМ-БДПА (Мінск)
- 2000—2003 — Вэзэрфорд (JUCO)
- 2003—2005 — Бірмінгем-Саўтэрн Пантэрз (NCAA)
- 2004—2005 — Тэмп-АШВСМ (Магілёў)[5]
- 2007—2008 — Тэмп-АШВСМ (Магілёў)[6]
- 2008—2012 — Мінск-2006
- 2010 — Мінск-2006-2 (у Кубку Беларусі)[7]
- 2013—2014 — Барысфен (Магілёў) (гуляючы галоўны трэнер)
У Непрафесійнай баскетбольнай лізе Беларусі
- 2015 — БІТ (Мінск)[8]
- 2015—2016 — Віталюр (Мінск)
Remove ads
Кар’ера трэнера
- 2012—2013 — Барысфен (Магілёў)[9]
- 2013—2014 — Барысфен (Магілёў) (гуляючы галоўны трэнер)
- 2014 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе U-16[10]
- 2014—2017 — Цмокі-Мінск (другі трэнер)
- 2017—2019 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда)
- 2019—2022 — Цмокі-Мінск
- з 2019 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе
- 2022—2023 — Мінск
- з 2023 — Уралмаш (Екацярынбург, Расія)[11]
Дасягненні
У якасці баскетбаліста
Чэмпіён Беларусі (4): 2008/2009, 2009/2010, 2010/2011, 2011/2012.
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2009, 2011.
У якасці трэнера
Чэмпіён Беларусі (6): 2017/2018, 2018/2019, 2019/2020, 2020/2021, 2021/2022, 2022/2023.
Уладальнік Кубка Беларусі (5): 2017, 2019, 2020, 2021, 2022.
Уладальнік Кубка Расіі (1): 2024/2025.
Бронзавы прызёр Кубка Расіі (1): 2023/2024.
Сярэбраны прызёр Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка (1): 2018.
Remove ads
Зноскі
- Rostislav Vergun // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
- В ЧЕМПИОНАТЕ НБЛ РОСТИСЛАВ ВЕРГУН ДЕБЮТИРОВАЛ ЗА БИТ В ПОБЕДНОЙ ИГРЕ С "АРИЗОНОЙ"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2024. Праверана 2 снежня 2024.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads