Рабкор

пасёлак у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рабкорmap
Remove ads

Рабко́р[2] (трансліт.: Rabkor, руск.: Рабкор) — пасёлак у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 5 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 208 км ад Гомеля, станцыя (канцавая) на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Гідраграфія

На поўдні канава Серабранская (прыток ракі Пціч).

Экалогія і прырода

Вакол пасёлка лес.

Транспартная сетка

На аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Капцэвічы.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі (уздоўж чыгункі), забудаванай аднабакова пераважна драўлянымі жылымі і гаспадарчымі (прыстанцыйнымі) будынкамі. База ЧУП «Акцябраграхімія», асфальтавы завод, нафтабаза, сталовая, 3 крамы.

Гісторыя

Заснаваны ў 1931 годзе, пасля пачатку будаўніцтва чыгуначнай лініі Бабруйск — Старушкі ад лініі Асіповічы — Жлобін. Напачатку будаўніцтва чыгункі станцыя мела назву Ударная, пазней у гонар доблесці моладзі Рудабельшчыны па прапанове М. А. Ляўкова, які прысутнічаў на адкрыцці чыгункі, яе перайменавалі ў Рабкор (руск.: рабочая особая бригада комсомольсомольских организаций района). Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у чэрвені-жніўні 1941 года, разам з часткамі Чырвонай Арміі чыгуначную станцыю абараняў батальён добраахвотнікаў. Нямецкія акупанты 2 красавіка 1942 года і ў 1944 годзе цалкам спалілі пасёлак і забілі 64 жыхары (пахаваны ў магілах ахвяр фашызму ў 0,3 км на ўсход, 1,5 км на захад і 2 км на паўднёвы ўсход ад чыгуначнай станцыі).

Remove ads

Насельніцтва

Колькасць

  • 2011 год — 51 двор, 93 жыхары.

Дынаміка

  • 1940 год — 20 двароў, 103 жыхары.
  • 1959 год — 146 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 61 двор, 142 жыхары.
  • 2004 год — 58 двароў, 136 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads