Франсуа Рабле
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франсуа Рабле (фр.: François Rabelais; не раней за 1483 і не пазней за 1494, Seuilly[d], Турэнь, Каралеўства Францыя — не раней за студзень 1553 і не пазней за 14 сакавіка 1553, Парыж, Каралеўства Францыя[2]) — французскі пісьменнік, адзін з вялікіх еўрапейскіх сатырыкаў-гуманістаў эпохі Рэнесанса, аўтар рамана «Гарганцюа і Пантагруэль».
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Рабле нарадзіўся ў Шыноне (у Турэні), дакладная дата нараджэння невядомая — у якасці версій называюць 1483, 1493 і 1495 г. Як мяркуецца, ён быў сынам шынкара (некаторыя сцвярджаюць — аптэкара, які займаўся і шынкарскай справай), страціў маці ў самым раннім узросце, ці (па іншых звестках) вельмі рана адкінуты ёю і перададзены ў манастыр.
Вывучаў права ў Пуацье, медыцыну ў Парыжы і Манпелье, працаваў урачом у Ліёне. Доктар медыцыны (з 1537).
Remove ads
Творчасць
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1532. Сусветную вядомасць яму прынёс фантастычны раман-эпапея «Гарганцюа і Пантагруэль» (кн. 1-4, 1532-52; кн. 5, выд. 1564, аўтарства недакладнае). Гэта мастацкая энцыклапедыя французскай культуры эпохі Адраджэння: яе рэлігійнага і палітычнага жыцця, філасофскай, педагагічнай і навуковай думкі, духоўнага імкнення і сацыяльнага побыту. У творы аўтар высмеяў рэлігійны фанатызм, цемрашальства і паразітызм духавенства, тупасць, сквапнасць і жорсткасць чыноўнікаў, манархічны дэспатызм і захопніцкія войны. Прапагандаваў гуманістычнае выхаванне чалавека, у якім павінна гарманічна спалучацца фізічнае і духоўнае развіццё. Раман адметны багаццем народнай мовы, спалучэннем рэалістычнага і фантастычнага, высокага і груба камічнага, гратэскнага. Творчасць Франсуа Рабле адыграла вялікую ролю ў развіцці французскай і сусветнай сатырычнай літаратуры.
Remove ads
Беларускія пераклады
- Гарганцюа і Пантагруэль. Мн., 1940.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads