Рабіна арыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рабіна арыя[1] (Sórbus ária) — від дрэў з роду Рабіна сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовае дрэва вышынёй 10-15 метраў або невысокі куст. Святлалюбнае, звычайна расце адзінкава, на добра асветленых участках, аддае перавагу вапнавым глебам.
Лісце рабіны арыя, у адрозненне ад рабіны звычайнай, суцэльнае, круглява-эліптычнае, скурыстае, па афарбоўцы зялёнае зверху і знізу белалямцавае.
Кветкі белыя, буйныя, сабраныя ў шчыткападобныя суквецці.
Плады чырванавата-аранжавыя, з сопкай мякаццю, ядомыя.
Remove ads
Арэал
Расліна горна-ляснога пояса Еўропы, а таксама Паўночнай Афрыкі і Малой Азіі. Расце на вышыні ад 500 да 1700 м над узроўнем мора.
Сістэматыка і сінанімія
Сінонімы: Crataegus aria L., Hahnia aria var. majestica Dippel, Pyrus aria (L.) Ehrh., Pyrus aria subsp. rupicola Syme, Sorbus aria f. aurea (Hesse ex Rehder) Rehder, Sorbus aria var. decaisneana (Lavallée) Rehder, Sorbus aria var. majestica (Dippel) C. K. Schneid., Sorbus aria var. salicifolia Myrin, Sorbus rupicola (Syme) Hedl.[2]
Прымяненне
Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна ў азеляненні і садаводстве. Плады служаць кормам для птушак, людзьмі ў ежу практычна не выкарыстоўваюцца з-за сухога сопкага смаку. Драўніна выкарыстоўваецца ў сталярнай справе.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 124. — 160 с. — 2 350 экз.
- Sorbus aria information from NPGS/GRIN . Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2009. Праверана 4 кастрычніка 2012.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads