Рабінью
бразільскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ро́бсан ды Со́за[3] (парт.: Robson de Souza, МФА: [ˈʁɔbisõ d(ʒi) ˈsowzɐ]) больш вядомы як Рабі́нью[4] або Рабінья (парт.: Robinho, МФА: [ʁɔˈbĩɲu]; нар. 25 студзеня 1984, Сан-Вісенты, Бразілія) — бразільскі футбаліст, вінгер. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2003—2017). Рабінью шырока вядомы сваім кантролем мяча, атакавалымі інстынктамі і хуткасцю[5]. У 1999 годзе, усяго ў 15 гадоў, Рабінью быў асабіста абраны Пеле, як яго спадчыннік.
Remove ads
Клубная кар’ера
«Сантус»
З шасці гадоў пачаў займацца ў футбольнай акадэміі клуба «Бейра-Мар». У 1993 годзе Рабінью ў складзе бразільскай міні-футбольнай каманды «Партуарыус» забіў 73 мяча, пасля чаго быў прыцягнуты ў сістэму «Сантуса». Правёўшы шэсць гадоў у складзе юнацкай каманды, Рабінью падпісаў свой першы ў кар’еры кантракт з «Сантусам» і пачаў рэгулярна гуляць у асноўным складзе. У сезоне 2002 года выйграў свой першы чэмпіянат Бразіліі па футболе.
На наступны год зноў атрымаў тытул чэмпіёна Бразіліі, ім пачалі цікавіцца еўрапейскія гранды. Са скандалам сыходзіў з роднага клуба, гэта значыць адмаўляючыся выступаць за каманду ў знак пратэсту супраць нежадання прадаць яго ў Еўропу.
«Рэал»
31 ліпеня 2005 года перайшоў у мадрыдскі «Рэал» за 25 млн еўра. Дэбютаваў у Ла Лізе 28 жніўня 2005 года ў матчы супраць «Кадыса».
«Манчэстэр Сіці»
У ходзе летняга трансфернага акна 2008 года Рабінью быў блізкі да пераходу ў лонданскі «Чэлсі», аднак 1 верасня 2008 года перайшоў у «Манчэстэр Сіці», заключыўшы чатырохгадовы кантракт. Па неафіцыйнай інфармацыі, за яго была заплачана сума большая за 40 млн еўра.
«Мілан»
31 жніўня 2010 года падпісаў кантракт з італьянскім клубам «Мілан» тэрмінам на 4 гады. Да гэтага ігрок правёў некаторы час у арэндзе ў бразільскім «Сантусе». У 2014 годзе зноў быў адпраўлены ў арэнду ў клуб бразільскі клуб.
«Гуанчжоу Эвергранд»
16 ліпеня 2015 года падпісаў паўгадавы кантракт з кітайскім клубам «Гуанчжоу Эвергранд».
«Атлетыку Мінейру»
У лютым 2016 года ў якасці свабоднага агента падпісаў пагадненне з «Атлетыку Мінейру»[6]. Пакінуў каманду ў канцы 2017 года.
Турцыя
У студзені 2018 года саў іграком турэцкага «Сівасспора»[7]. У снежні 2018 года перабраўся ў іншы клуб з Турцыі — «Істанбул Башакшэхір»[8], з якім у сезоне 2019/20 стаў чэмпіёнам краіны. У жніўні 2020 года пакінуў каманду.
Вяртанне ў «Сантус»
У кастрычніку 2020 года вярнуўся ў «Сантус», падпісаўшы кантракт да лютага 2020 года[9], аднак ужо праз тыдзень пагадненне было разарвана.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
13 ліпеня 2003 года Рабінью дэбютаваў у зборнай Бразіліі ў матчы супраць зборнай Мексікі.
Дасягненні
Клубныя
«Сантус»:
- Чэмпіён Бразіліі (2): 2002, 2004
- Чэмпіён штата Сан-Паўлу (2): 2010, 2015
- Уладальнік Кубка Бразіліі: 2010
«Рэал Мадрыд»:
- Чэмпіён Іспаніі (2): 2006, 2007
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2008
«Мілан»:
- Чэмпіён Італіі: 2011
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2011
«Гуанчжоу Эвергранд»
- Чэмпіён Кітая: 2015
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў АФК: 2015
«Атлетыку Мінейру»:
- Чэмпіён штата Мінас-Жэрайс: 2017
«Істанбул Башакшэхір»
- Чэмпіён Турцыі: 2020
Міжнародныя
Бразілія:
- Уладальнік Кубка канфедэрацый (2): 2005, 2009
- Уладальнік Кубка Амерыкі: 2007
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads