Рагулькі палявыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рагулькі палявыя[1] (Сonsolida regalis) — від аднагадовых травяністых раслін роду Сonsolida сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Remove ads
Назва
Рагулькі палявыя, казёлкі, казёлчыкі[2], жывакост[3], казельчыкі, рагулькі[4][5], козлікі, тапаркі[5][6][7].
Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна. Вырастае ад 25 да 70 см. Сцябло прамое, галінастае, можа быць пакрыты валасінкамі.
Лісце чаргаванае, шматкроць рассечанае, з лінейнымі сегментамі лістоў, верхняе сядзячае, ніжняе з хвосцікамі. Кветкі блакітныя, маюць няправільную (зігаморфную) будову. Плод — лістоўка.
Remove ads
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
Звычайнае пустазелле пасеваў жыта.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
Дэкаратыўная расліна з прыгожымі кветкамі, разводзіцца садоўнікамі, існуюць розныя сарты і формы, якія адрозніваюцца расфарбоўкай і памерам кветак.
Кветкі даюць нектар, пчолы наведваюць з першай паловы чэрвеня і да восені[8].
У насенні змяшчаецца сукупнасць трыцерпенавых алкалоідаў. Парашок, атрыманы з насення, можа служыць інсектыцыдам.
Таксанамія
Інфравідавыя таксоны:
- Consolida regalis var. divaricata (Ledeb.) P.H.Davis [syn. Delphinium divaricatum Ledeb.]
- Consolida regalis subsp. paniculata (Host) Soó [syn. Consolida paniculata Host]

Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 45. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Delphinium consolida L.
- Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Абрикосов Х. Н. и др. Живокость // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 106. Архівавана 7 студзеня 2012.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads