Радаўніца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Радаўніца
Remove ads
Remove ads

Ра́даўніца (Ра́даніца, Ра́дуніца, Радаўні́цкія Дзяды́, На́ві Дзень, «Вялікдзень мёртвых») — дзень памінання памерлых ва ўсходніх славянаў, на які са старажытных часоў адбываліся трапезы на магілах бацькоў і блізкіх сваякоў. Назва Наві Дзень паходзіць ад старажытна-славянскага навь — нябожчык.

Thumb
Памінкі на Радаўніцу. XIX ст.

Праваслаўная Царква і Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква ўключылі Радаўніцу ў свой культ. Прымеркавана да свята Уваскрэсення Хрыстовага.

Радаўніца адзначаецца на «правады», праз тыдзень пасля Вялікадня, заўжды на аўторак. Спачатку ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі. Там прыводзілі ў парадак магілы блізкіх і пачыналі памінальную трапезу. I хоць існуе звычай памінальнай трапезы, у т. л. вялікоднае яйка пакідаць «для спачылых», Праваслаўная Царква не ўхваляе гэтага звычаю, паколькі лічыцца, што памерлым патрэбна толькі малітва аб упакаенні душы і добрыя справы ў памяць пра іх. Правядзенне радаўніцы заканчвалася застоллем дома.

Remove ads

У Беларусі

У некаторых мясцінах Палесся радаўніца падмянялася т.зв. «наўскім вялікаднём», які прыпадаў на чацвер велікоднага тыдня. На ўсходзе Беларусі функцыю радаўніцы мелі летнія (траецкія) дзяды. Правядзенне абрадаў на радаўніцу калісьці скіроўвалася на задобрыванне душ продкаў, заслужванне іх спрыяння ў жыцці і гаспадарцы. Цяпер функцыянуе як дзень ушанавання продкаў свайго роду. З 1992 года афіцыйнае дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь.

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads