Рыдзігераўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыдзігераўскі сельсавет
Remove ads

Рыдзіге́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 года — вёска) Рыдзігерава.

Хуткія факты Рыдзігераўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Рыдзігераўка. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя Перыноўскага сельсавета[1]. 19 студзеня 1960 года ў склад Любанскага сельсавета перададзены вёскі Барсукова і Перунова[2]. Пасля скасавання Ленінскага раёна 20 студзеня 1960 года ўвайшоў у склад Лунінецкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[3]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Рыдзігерава.

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1243 чалавекі[4], з іх 97,3 % — беларусы, 1,7 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 964 чалавекі[6].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads