Ленінскі раён (Пінская вобласць)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскай і Брэсцкай абласцях БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ле́нінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1960 гадах. Цэнтр — Ленін, з 1950 года — Мікашэвічы.
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Пінскай вобласці[1] з цэнтр у вёсцы Ленін. 12 кастрычніка 1940 года вёска Ленін атрымала статус гарадскога пасёлка, раён падзелены на 12 сельсаветаў: Любанскі, Мікашэвіцкі, Мілевіцкі, Перыноўскі, Пузіцкі, Рыдзігераўскі, Сінкевіцкі, Сітніцкі, Сцяблевіцкі, Хорастаўскі, Цімашэвіцкі, Яскавіцкі. 8 чэрвеня 1950 года цэнтр раёна перанесены ў рабочы пасёлак Мікашэвічы. 9 студзеня 1952 года статус Леніна панізілі да вёскі, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Сцяблевіцкага сельсавета, які перайменаваны ў Ленінскі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Перыноўскі, Пузіцкі, Сітніцкі і Цімашэвіцкі сельсаветы[2]. 26 красавіка 1956 года ў склад раёна перададзена вёска Гоцк[3].
20 студзеня 1960 года раён скасаваны, Ленінскі сельсавет перададзены Жыткавіцкаму раёну Гомельскай вобласці, Мілевіцкі, Хорастаўскі і Яскавіцкі сельсаветы — Старобінскаму раёну Мінскай вобласці, Любанскі, Мікашэвіцкі, Рыдзігераўскі і Сінкевіцкі — Лунінецкаму раёну Брэсцкай вобласці[4].
Remove ads
Першыя сакратары райкома КП(б)Б
- Рыгор Мікалаевіч Ігнаценка (1944—1952)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads