Радзішына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Радзі́шына[1] (трансліт.: Radzišyna, руск.: Радишино) — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. За 34 км на паўднёвы ўсход ад Шклова, 62 км ад Магілёва, 36 км ад чыгуначнай станцыі Шклоў на лініі Орша — Магілёў. На захадзе цячэ рака Лешня (прыток ракі Бася).
Remove ads
Гісторыя
Згадваецца ў 1643 як вёскі Радзішын (з млынам) і Другі Радзішын у Басейскім войтаўстве Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛ[2].
У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. Вёска вызвалена часцямі РСЧА, прыкладна, 26 чэрвеня 1944 года[3].
Да 22 кастрычніка 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Гарадзішчанскага сельсавета[4], да 15 студзеня 1965 года — у склад Фашчаўскага сельсавета[5], да 22 лютага 2012 года — у склад Ардацкага сельсавета[6].
Remove ads
Вядомыя асобы
- Віктар Іванавіч Арцем’еў (нар. 1927) — беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец.
 
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads