Гарадзішчанскі сельсавет (Шклоўскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарадзі́шчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска)[1] Гарадзішча.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Шклоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сліжоўскага сельсавета[2], 21 кастрычніка 1957 года — тэрыторыя скасаванага Ардацкага сельсавета[3]. 22 кастрычніка 1963 года ў склад зноў утворанага Гарадзецкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Акунёўка, Лысая Гара, Рудня і Царковішча), у склад Фашчаўскага сельсавета — 5 населеных пунктаў (Вішанька, Дзіўнава, Ладыжана, Маёраўшчына і Радзішына)[4]. 15 студзеня 1965 года ў склад зноў утворанага Ардацкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Новае Вільянава, Ордаць, Шастакі)[5]. 8 мая 1968 года ў склад сельсавета з Гарадзецкага сельсавета вернуты 4 населеныя пункты (Акунёўка, Лысая Гара, Рудня і Царковішча)[6]. У 1977 годзе скасаваны вёскі Ліцвінавічы, Русакі, Старое Вільянава (зліліся з вёскай Гарадзішча)[7]. 22 лютага 2012 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ардацкага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Ордаць, вёскі Грамакі, Дзіўнава, Ладыжана, Новае Вільянава, Новае Займішча, Радзішына, Рудзіцы, Старое Займішча і Шастакі)[8].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1219 чалавек[9], з іх 94,5 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 0,8 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 1434 чалавекі[11].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads