Радыёла лёнападобная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Радыёла лёнападобная
Remove ads

Радыёла лёнападобная[2][3] (Radíola linoídes) — аднагадовая травяністая расліна; від роду Радыёла (Radiola) сямейства Лёнавыя (Linaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 5-10 см, з тонкім коранем.

Сцябло прамое, тонкае, голае, часта чырванавата-афарбавана, ад аснавання вілавата-галінастае.

Лісце круглявае або падоўжанае, супраціўнае, сядзячае, цэльнакрайняе.

Кветкі дробныя, сабраны ў верхавінныя суквецці, чатырохчленныя, са зрослымі пры аснаванні надрэзанымі чашалісцікамі і белымі зваротнаяйкападобнымі пялёсткамі, роўнымі чашалісцікамі. Цвіце ў маі — верасні.

Лік храмасом: 2n=18[4].

Remove ads

Арэал

Паўночная Амерыка, Усходняя Еўропа, Прыбалтыка, Паўночная Афрыка, еўрапейская частка Расіі[4].

Ахоўны статус

Уваходзіць у Чырвоныя кнігі Латвійскай, Літоўскай і Эстонскай Рэспублік[3]. У Расіі від уваходзіць у Чырвоныя кнігі Уладзімірскай, Калужскай, Ленінградскай і Ліпецкай абласцей[3], раней уваходзіў у Чырвоную кнігу Растоўскай вобласці. Расце на тэрыторыі Окскага запаведніка[5]. Рашэннем Луганскага абласнога савета № 32/21 ад 03.12.2009 г. від уключаны ў «Спіс рэгіянальна рэдкіх раслін Луганскай вобласці»[6].

Зноскі

  1. Muscari neglectum Guss. ex Ten. is an accepted name (англ.)(недаступная спасылка). Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2019. Праверана 10 лістапада 2013.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 108. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Радыёла лёнападобная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 10 лістапада 2013)
  4. Краснокнижный вид Radiola linoides в Красной книге Владимирской области(недаступная спасылка). ООПТ России. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2013. Праверана 10 лістапада 2013.
  5. Radiola linoides Roth.. ООПТ России. Праверана 10 лістапада 2013.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads