Ражэр Касамажор

іспанскі акцёр From Wikipedia, the free encyclopedia

Ражэр Касамажор
Remove ads

Ражэ́р Касамажо́р (катал.: Roger Casamajor; нар. 17 снежня 1976, Ла-Сеу-д’Уржэль) — іспанскі акцёр тэлебачання, тэатра і кіно.

Хуткія факты Ражэр Касамажор, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Ражэр Касамажор нарадзіўся 17 снежня 1976 года ў Ла-Сеу-д’Уржэль[en], правінцыя Льейда (Каталонія). Пачаў сваю акцёрскую кар’еру ў тэатры Андоры, навучаючыся ў складзе трупы «Somhiteatre» і гастралюючы па Каталоніі са шматлікімі спектаклямі, сярод якіх «Шаль» (Дэвід Мэмет[en]), «Мяшчанскае вяселле[en]» (Бертальд Брэхт), «Сярэднявечныя фарсы». Затым ён пераехаў у Барселону, каб працягнуць навучанне ў Тэатральным каледжы і Тэатральным інстытуце[en][1].

Ён дэбютаваў у кіно ў 2000 годзе, сыграўшы галоўную ролю ў фільме Агусці Вільяронгі[en] «Мора[en]». Сярод яго наступных фільмаў: «Дзікуны[en]» (Карлас Малінэра[es], 2001), «Міратворцы[en]» (Даніэль Кальпарсора[en], 2001), «Зорка поўдня[es]» (Луіс Ніэта, 2002), «Летнія хмары[es]» (Феліпе Вега[es], 2004), «Лабірынт фаўна» (Гільерма дэль Тора, 2006) і «Чорны хлеб[en]» (Агусці Вільяронга[en], 2010), за які ён атрымаў прэмію «Гаўдзі» як найлепшы акцёр другога плана.

Апрача таго ён іграе ў каталонскіх тэлесерыялах, такіх як «Час цішыні[es]» (2001), «Анёлы і святыя» (2006) і «Глыбокае мора» (2006—2007). Таксама ён працягвае сваю тэатральную дзейнасць («Лейтэнант Інішмор[es]», «Карнавал», «Вораг народа[es]» і інш.).

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads