Гільерма дэль Тора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гілье́рма дэль То́ра Го́мес (ісп.: Guillermo del Toro Gómez, IPA: [ɡiˈʝeɾmo ðel ˈtoɾo]; нар. 9 кастрычніка 1964) — мексіканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і пісьменнік. У сваёй творчай кар’еры Дэль Тора трымаецца двух накірункаў: іспанамоўныя фільмы ў жанры цёмнага фэнтэзі, сярод якіх «Хронас» (1993), «Хрыбет д’ябла» (2001) і «Лабірынт фаўна» (2006), і папулярныя амерыканскія баевікі, такія як «Блэйд II» (2002), «Хэлбой» (2004), «Хэлбой II: Залатая армія» (2008) і «Ціхаакіянскі рубеж» (2013).
Найбольшае прызнанне Дэль Тора прынеслі фэнтэзійныя фільмы «Лабірынт фаўна», адзначаны намінацыяй на «Залатую пальмавую галіну» і трымя прэміямі «Оскар», і «Форма вады», якая была адзначана прэміяй «Залаты леў» Венецыянскага кінафестывалю і чатырма «Оскарамі», у тым ліку за найлепшы фільм і найлепшую рэжысуру.
Remove ads
Фільмаграфія
Рэжысёрскія працы
Іншыя працы
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads