Разалінда Краус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Разалінда Краус (англ.: Rosalind E. Krauss, нар. Эпштэйн; нар. 30 лістапада 1941, Вашынгтон, ЗША) — найбуйнейшая амерыканская мастацтвазнаўца, рэдактар, крытык і тэарэтык сучаснага мастацтва. Прафесар Калумбійскага ўніверсітэта.
Remove ads
Біяграфія
Вучылася ў Калумбійскім і Гарвардскім універсітэтах. Вучаніца Клямента Грынберга. Пазней знаходзілася пад уплывам такіх тэарэтыкаў, як Ралан Барт (постструктуралізм, семіётыка), Жак Лакан (структуралісцкая рэвізія фрэйдаўскага аналізу), Жорж Батай (постмадэрнізм), Жак Дэрыда (дэканструктывізм), Жыль Дэлёз (постмадэрнізм).
Галоўны рэдактар часопіса «October», заснаванага ёю ў 1975 годзе сумесна з кіназнаўцам і культуролагам Анет Майклсан. Крытык, куратар, прафесар Калумбійскага ўніверсітэта ў Нью-Ёрку, ЗША, член амерыканскай Акадэміі мастацтваў і навук, член навуковага таварыства Інстытута гуманітарных навук у Нью-Ёрку. Яе працы, сярод якіх «Жалезныя клемы: скульптура Дэвіда Сміта» (1971), «Сапраўднасць авангарду і іншыя мадэрнісцкія міфы» (1985), «Фатаграфічнае» (1990), «Аптычнае несвядомае» (1993), апублікаваныя на англійскай і французскай мовах. З 1965 года Разалінда Краус рэгулярна публікуецца як крытык і тэарэтык у часопісах «Artforum», «Art International», «Art in America» і інш.
Remove ads
Асноўныя працы
- Terminal Iron Works: The Sculpture of David Smith (1971)
- The Sculpture of David Smith (1977)
- The Originality of the Avant-Garde and Other Modernist Myths (1985)
- Richard Serra: sculpture (1986)
- L'amour fou: Photography & Surrealism (1986)
- Le Photographique (1990)
- The Optical Unconscious (1993)
- Cindy Sherman, 1975—1993 (1993)
- October: the second decade, 1986—1996 (1997)
- Formless: A user's Guide (with Yve-Alain Bois) (1997)
- The Picasso papers (1998)
- A Voyage on the North Sea: Art in the Age of the Post-Medium Condition (1999)
- Bachelors (2000)
- Formless: A user's Guide (2000)
- Perpetual Inventory (2010)
- Under Blue Cup (2011)
Remove ads
Зноскі
- Rosalind E. Krauss // Babelio — 2007.
- The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2016. Праверана 24 жніўня 2018.
- Národní autority České republiky Праверана 25 студзеня 2025.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads