Разалін Сасмэн Ялау

From Wikipedia, the free encyclopedia

Разалін Сасмэн Ялау
Remove ads

Разалін Сасмэн Я́лау (англ.: Rosalyn Sussman Yalow; 19 ліпеня 1921, Нью-Ёрк, ЗША — 30 мая 2011, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне біяфізікі. Атрымала Нобелеўскую прэмію па медыцыне ў 1977 годзе «за развіццё радыеімуналагічных метадаў вызначэння пептыўных гармонаў» разам з Р. Гіймэнам і Э. В. Шалі.

Хуткія факты Разалін Сасмэн Ялау, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла каледж Хантэр (1941) і з 1946 года працавала ў ім. З 1950 года працавала ў шпіталі ветэранаў г.Бронкс1972 з’яўлялася кіраўніком лабараторыі). Адначасова ў 1968—1974 гг. прафесар-даследчык у медыцынскай школе. У 1979—1986 гг. прафесар медыцынскага каледжа ва ўніверсітэце Йешыва.

Аўтар навуковых прац па выкарыстанні ізатопаў для ўстанаўлення колькасці гармонаў і метабалітаў у плазме крыві і тканках арганізма. Распрацавала радыеімуналагічны метад вымярэння інсуліну ў крыві (1959), а таксама паратырэоіднага гармону, гастрыну, кортыкатрапіну ў крыві і эндакрынных залозах. Хоць большасць навуковых прац Ялау выканала ў суаўтарстве з Саламонам Берсанам, ён памёр да прысуджэння Нобелеўскай прэміі.

Член Амерыканскай Нацыянальнай АН. Доктар філасофіі (1945), заслужаны прафесар (1974).

Remove ads

Узнагароды

Гл. таксама

Зноскі

1. Ялоу Розалин Сасмен // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

2. Rosalyn Yalow // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Rosalyn S. Yalow // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Find a Grave — 1996. Праверана 28 чэрвеня 2024.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads