Ілінойскі ўніверсітэт ва Урбане і Шампейне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ілінойскі ўніверсітэт ва Урбане і Шампейне (англ.: University of Illinois Urbana-Champaign) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў гарадах Урбана і Шампейн у штаце Ілінойс, ЗША.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Гэта галоўная ўстанова ўніверсітэцкай сістэмы штата, заснаваная ў 1867 годзе, адзін з буйнейшых дзяржаўных універсітэтаў ЗША.
Універсітэт мае 16 школ і каледжаў і прапануе больш за 150 праграм бакалаўрыяту і больш за 100 праграм магістратуры. Кампус налічвае 651 будынкаў на 2578 гектарах, а яго гадавы бюджэт складае больш за 2 мільярды долараў. Універсітэт таксама кіруе даследчым паркам, дзе знаходзяцца інавацыйныя цэнтры для больш чым 90 стартап-кампаній і транснацыянальных карпарацый.
Вучэльня з'яўляецца членам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў і класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. У 2019 фінансавым годзе выдаткі на даследаванні ў ім склалі 652 мільёны долараў. Таксама ўніверсітэт валодае чацвёртай па велічыні ўніверсітэцкай бібліятэкай у Злучаных Штатах па памеры фондаў.
Сярод выпускнікоў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта 30 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 27 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, два лаўрэаты прэміі Філдса і два лаўрэаты прэміі Цьюрынга.
Remove ads
Структура
- Каледж сельскай гаспадаркі, спажывецкіх і экалагічных навук
- Каледж прыкладных навук аб здароўі
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі
- Каледж інжынерыі
- Каледж выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- Дэпартмаент агульных студый
- Каледж паслядыпломнай адукацыі
- Школа працы і працоўных адносін
- Каледж права
- Каледж вольных мастацтваў і навук
- Школа інфармацыйных навук
- Каледж медыяў
- Каледж медыцыны
- Школа сацыяльнай працы
- Каледж ветэрынарнай медыцыны
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads