Разалія Евелеўна Гінзбург

беларуская вучоная-гематолаг From Wikipedia, the free encyclopedia

Разалія Евелеўна Гінзбург
Remove ads

Разалія Евелеўна (Яўлееўна) Гінзбург (1889 — 1946) — беларуская вучоная-гематолаг. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Хуткія факты Разалія Евелеўна Гінзбург, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў 1889 годзе.

У 1920-х гадах некаторы час была выкладчыкам Мінскай фельчарска-акушэрскай школы[1].

Адна з заснавальнікаў і дырэктар (у 1933-36 гадах) Беларускага інстытута гематалогіі і пералівання крыві[1].

Пры ўдзеле Р. Гінзбург у Крымскім медыцынскім інстытуце імя Фрунзэ  (руск.) першай з тэрапеўтычных кафедраў у 1933 годзе была створана кафедра факультэцкай тэрапіі (цяпер — унутранай медыцыны № 1). Яна загадвала кафедрай да 1939 года[2].

У 1944 годзе ўзначаліла кафедру факультэцкай тэрапіі Стаўрапольскага медыцынскага інстытута, дзе працавала на працягу двух гадоў[2].

З’яўлялася старшынёй праўлення тэрапеўтычнай секцыі і членам Праўлення Усерасійскага таварыства тэрапеўтаў[2].

Памерла ў 1946 годзе ў Стаўрапалі[3].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Мела вялікі аўтарытэт у Савецкім Саюзе і за мяжой. Вядомасць у прафесійных колах набыла пасля правядзення навуковых распрацовак у розных галінах ўнутранай паталогіі, але ў першую чаргу — у галіне гематалогіі[4].

Па запрашэнні нямецкага боку чытала ў Германіі спецкурс па хваробах крыві[5][2].

Асобныя творы

  • Практическое руководство по клинической гематологии : Пособие для врачей и студентов при работах в клин. и больничных лаб. / Под ред. и с предисл. С. М. Мелких (1927)
  • Практическое руководство по клинической гематологии : Учеб. пособие для врачей и студентов / Под ред. С. М. Мелких (1929)
  • Пернициозная анемия / Р. Е. Гинзбург (1931)
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads