Падсолтаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Падсо́лтаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Падсолтава.

Хуткія факты Падсолтаўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Пацолтаўскі сельсавет у складзе Мсціслаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пацолтава. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 18 лістапада 1966 года ў склад Старасельскага сельсавета перададзена вёска Леснікі[1]. 16 чэрвеня 1981 года ў склад сельсавета з Раздзельскага сельсавета перададзена вёска Буліна[2]. 26 сакавіка 1987 года скасавана вёска Князішчава[3]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Раздзельскага сельсавета (19 населеных пунктаў: аграгарадок Курманава, вёскі Асінаўка, Багацькаўка, Бель, Беразетня, Вышова, Глінне, Каменка, Крутая, Лужкі, Несцерава, Пацкава, Раздзел, Рубанаўка, Сакалова, Селішчы, Слаўнае, Старына і Шамава)[4].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 822 чалавекі[5], з іх 93,3 % — беларусы, 6,0 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 1152 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 чэрвеня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693).
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads