Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння СССР

від узброеных сіл СССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння СССР
Remove ads

Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння (РВСП) — самостойны від войск Узброеных сіл СССР. Абсталёўваўся стратэгічным узбраеннем (балістычнымі ракетамі вялікай і сярэдняй далёкасці) і прызначаўся для выканання стратэгічных задач.

Хуткія факты РВСП СССР, Гады існавання ...
Remove ads

Стварэнне

У адпаведнасці з пастановай ЦК КПСС і СМ СССР ад 17.12.1959 створаны РВСП як самостойны від УС, а да канца снежня сфармаваныя Галоўны штаб РВСП, цэнтральны камандны пункт з вузлом сувязі і вылічыцельным цэнтрам, Галоўнае ўпраўленне ракетнага ўзбраення, упраўленне баявой падрыхтоўкі і інш.

Развіццё

У гісторыі савецкіх РВСП вылучаюць наступныя этапы:

  • 1946—59 — стварэнне першых кіраваных балістычных ракет (БР), разгортванне ракетных злучэнняў, здольных вырашаць аператыўныя задачы ў франтавых аперацыях і стратегічныя задачы на бліжэйшых ТВД, распрацоўка і выпрабаванне ядзернай зброі;
  • 1959—1965 — непасрэднае стварэнне РВСП, разгортванне і пастаноўка на баявое дзяжурства ракетных злучэнняў і часцей МБР і РСД, здольных вырашаць стратегічныя задачы на любых ТВД (у 1962 г. РВСП прымалі ўдзел у аперацыі «Анадыр»);
  • 1965—73 — разгортванне групоўкі МБР з адзінкавымі стартамі (2-га пакалення), аснашчаных манаблочнымі галаўнымі часткамі, ператварэнне РВСП у складовую частку СЯС, дасягненне ваенна-стратэгічнай раўнавагі (парытэту) паміж СССР і ЗША;
  • 1973—85 — абсталяванне РВСП МБР 3-га пакалення з падзяляльнымі галаўнымі часткамі і сродкамі пераадолення супрацьракетнай абароны праціўніка, распрацоўка мабільных РСД;
  • 1985—92 — абсталяванне РВСП стацыянарнымі і мабільнымі МБР 4-га пакалення, ліквідацыя РСД (1988—91);
  • з 1992 — стварэнне РВСП у складзе УС РФ, ліквідацыя МБР на тэрыторыі Украіны, Казахстана і вывад з Беларусі ў Расію (гл. Ядзернае раззбраенне Беларусі) мабільных РК «Таполь», пераўзбраенне састарэлых тыпаў РК на РК з уніфікаванымі манаблочнымі МБР стацыянарнага і мабільнага базавання «Топаль-М» 5-га пакалення.
Remove ads

Склад

У склад РВСП былі ўключаны:

  • галоўнае ўпраўленне МА па ядзерным боепрыпасам;
  • інжынерныя фарміраванні, раней падначаленыя намесніку міністра абароны па спецыяльнаму ўзбраенню і рэактыўнай тэхніцы;
  • ракетныя палкі і ўпраўленні трох авіяцыйнах дывізій ВПС;
  • арсеналы, базы і склады спецыяльнага ўзбраення;
  • цэнтральныя рамонтныя заводы ракетнага ўзбраення.

У РВСП таксама ўвайшлі навукова-выпрабавальныя цэнтры:

  • 4-ы дзяржаўны цэнтральны палігон МА (цяпер 4-ы дзяржаўны цэнтральны міжвідавы палігон, Капусцін Яр);
  • 5-ы навукова-выпрабавальны палігон МА (цяпер касмадром Байканур у Казахстане);
  • асобная навукова-выпрабавальная станцыя (пасёлак Ключы на Камчатцы);
  • 4-ы НДІ МА (пасёлак Болшава Маскоўскай вобласці).

Кіраўніцтва

Remove ads

Зноскі

  1. The International Institute for Strategic Studies (IISS). «The Miltary Balance». — Абингдон: Routledge, 1990. — С. 34. — 240 с. — ISBN 978-1857439557.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads