Рамонак аптэчны

аднагадовая травяністая расліна; від роду Рамонак (Matricaria) сямейства Астравыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Рамонак аптэчны
Remove ads

Рамонак аптэчны[1], або абадраны (Matricária chamomílla) — кветкавая травяністая расліна; від роду Рамонак (Matricaria) сямейства Астравыя, тыпавы від гэтага роду.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Рамонак аптэчны, румонак, румянак[2], рамашка, румянка[3][4], рамон, роман[1][5], рамонак праўдзівы[6][7].

Батанічнае апісанне

Thumb
Thumb
Thumb
Зверху ўніз: парасткі і лісце; суквецці; суквецце ў разрэзе

Аднагадовыя травяністая духмяная расліна вышынёй 15—40 см. Сцябло тонкае прамое. Кветкавы кошык невялікі.

Цвіце з мая да верасня.

Арэал

Thumb
Рамонак на паштовай марцы Беларусі

Расліна шырока распаўсюджаная ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы; актыўна культывуецца; як заносная сустракаецца амаль ва ўсіх нетрапічных рэгіёнах абодвух паўшар’яў. У Беларусі расце паўсюдна.

Значэнне і выкарыстанне

У народнай медыцыне выкарыстоўваецца для лячэння захворванняў шлунка (адвар), для прамывання ран, паласкання рота пры захворваннях зубоў.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 81. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. — Krakow, I, 1897.
  3. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
  4. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. — Витебск, 1888.
  5. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. — Вiльня, Субач 2, 1924.
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  7. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads