Рамуальд Нейгоф-Лей

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рамуальд Нейгоф-Лей (польск.: Romuald Neuhoff von der Ley; 1808 — пасля 1883) — дзяржаўны службовец.

Хуткія факты Рамуальд Нейгоф-Лей, маршалак шляхты Пружанскага павета ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду нямецкага паходжання герба ўласнага. Сын Юзафа і Караліны з Барэйшаў[1].

У 1845—1848 гадах маршалак шляхты Пружанскага павета. Губернскі сакратар[2].

Валодаў бацькоўскімі маёнткамі Машковічы і Вінін[3]. 2 красавіка 1843 года набыў у Юзэфы з Прозараў, жонкі генерала Іпаліта Блашынскага[pl] маёнтак Сігневічы. У 1890 г. уладанні Рамуальда, уключаючы фальваркі Машковічы, Марывіль, Маліннік, Пад'яблынь і Папялёва, складалі 3582 дзесяціны[4]. Маёнтак перайшоў да Рэйнгальда Нейгоф-Лея[4], мужа ўнучкі Вікторыі з Ельскіх. Таксама валодаў Суймамі на Валыні[1].

Remove ads

Сям’я

У першым шлюбе (каля 1840) з Міхалінай Бурчак-Абрамовіч (каля 1820 — пасля 1850), дачкой Паўла, харунжага скіўскага і Алены Куманоўскай, маршалкоўны крамянецкай. Ад яе меў сына Рамана[1].

У другім шлюбе (1859) з сястрой папярэдняй жонкі Антанінай з Красіцкіх (каля 1830 — пасля 1865), дачкой Рафала з Гэленаўкі і яго другой жонкі Алены Куманоўскай, маршалкоўны крамянецкай. У шлюбе дзеці[1]:

  • Філамена[1], у шлюбе з Эразмам Севярынам Кашоўскім;
  • Рамуальд[1];
  • Томаш[1];
  • Марыя[1], у шлюбе з Юзафам Ельскім. Мела дачку Вікторыю, якая выйшла замуж за Рэйнгальда Нейгоф-Лея.
Remove ads

Зноскі

  1. Выходцы из Западной Европы среди дворянства Беларуси до и после разделов Речи Посполитой(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2018. Праверана 7 чэрвеня 2022.
  2. Федорук А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины (руск.) / А. Т. Федорук; ред. Т. Г. Мартыненко. — 2-е изд. Мн.: БелЭн, 2006. — С. 202.  576 с: ил. 1 500 экз. ISBN 985-11-0383-7.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads