Сігневічы

аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сігневічыmap
Remove ads

Сігне́вічы[1] (трансліт.: Sihnievičy, руск.: Сигневичи) — аграгарадок у Беларусі, у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Сігневіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размешчаны на левым беразе канала Вінец, за 15 км ад горада Бяроза, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская, на аўтадарозе Бяроза—Антопаль.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У сярэдзіне XVI ст. — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце «Зямля ў Сігневічах» узгадваецца ў Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага за 1520 года У 1526 годзе было пацверджана права на маёнтак «Сігневічы» «старостине Ломъзеньской пани Павловой Берестьской Томиле». У 1532 годзе паводле прывілеяў караля Сігізмунда І ад Шчастны Крупскай перайшло новаму уладальніку Фларыяну Радагосцкаму, у другой палове XVI ст. ва ўладаннях Вішэнскіх, у 1577 годзе — маёмасць Станіслава Малахоўскага, потым маёнткам валодалі Вештарты-Гашэі, князі Шуйскія. Жонка Адама Шуйскага Марыя (Марыянна) Халецкая атрымала ад мужа Сігневічы ў свае ўладанні. Па звестках гісторыкаў Нясецкага і Балінскага, аднаму з продкаў Тадэвуша Касцюшкі Казімір Ягайлавіч падарыў фальварак Сігневічы з 2 вёскамі. Ад яго і пайшоў род Касцюшкаў. Караль Аляксандр Касцюшка да гэтага ўладання далучыў яшчэ 2 вёскі (Ленявічы і Ступічава). Усё гэта перайшло потым да Эстэкаў, якія знаходзіліся ў сваяўстве з Касцюшкамі. У XVIII ст. М. Халецкая, а таксама яе другі муж Юзаф Прозар валодалі Сігневічамі. У 1785 годзе ўзвялі мураваны касцёл з элементамі барока на месцы старога драўлянага, вядомага з 17 ст.

Thumb
Францішак Смуглевіч. «Сям’я Прозараў». 1789

З ініцыятывы і на замову гаспадароў мастак Францішак Смуглевіч напісаў карціну «Сям’я Прозараў», пад якой быў змешчаны тэкст Францішка Карпінскага ў памяць памерлага Ю. Прозара (захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве).

У якасці пасагу Сігневічы пасля 1788 года перайшлі за дачкой Юзафа генералу Блышынскаму.

Пад уладай Расійскай імперыі

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1838 годзе ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні, належалі памешчыцы Прозаравай. З крас. 1843 года ва ўладанні графа Рамуальда Нейгоф-Лея; маёнтак, у склад якога да канца XIX ст. ўваходзілі фальваркі Машковічы, Марывіль, Маліннік, Падхлябань, Пяцелева. Да сядзібы гаспадароў адносіліся драўляны дом на мураваным фундаменце (згарэў у 1914, потым адноўлены, перабудаваны, захаваўся), 3 свірны, сарай для экіпажа, стайня, ляднік, камора, вяндлярня, жывёльны двор, пуня, кузня, млын-вятрак. У сярэдзіне XIX ст. быў закладзены парк. Пасля рэстаўрацыі ў 1848 годзе касцёл вядомы як Пакроўская царква.

3 сакавіка 1861 года сяляне вёскі адмовіліся выконваць інвентарныя павіннасці і аб’явілі аб непадпарадкаванні ўладзе, частка сялян была арыштавана і змешчана ў Пружанскую турму. У 1864 годзе ў Сігневіцкай воласці У 1886 годзе — Сігневічы (Чыгірны), сяло ў Равяціцкай воласці, дзейнічалі касцёл, крама, піцейны дом. Таксама в. Сігневічы ў той жа воласці, у якой дзейнічалі вінакурны завод, крама, піцейны дом. У 1890 годзе — с. Сігневічы (Чычірын), маёнтак Сігневічы ва ўладанні Рамуальда Нейгоф-Лея, таксама пасёлак. Паводле перапісу 1897 года сяло, у якім дзейнічалі касцёл (пры ім дом з 8 жыхарамі), хлебазапасны магазін, крама, піцейны дом; і маёнтак.

Найноўшы час

На працягу 1905 годзе адбываліся сялянскія хваляванні з эканам. патрабаваннямі. З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе ў Равяціцкай гміне Пружанскага павета — вёска і фальварак. У 1920-я г. былі створаны ячэйка КПЗБ, гурток «Грамады». У 1932 годзе адбылася забастоўка возчыкаў лесу. З 27 лютага 1932 года цэнтр Сігневіцкай гміны.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска, цэнтр Сігневіцкага с/с, адкрыты фельчарска-акушэрскі пункт. У сельсавеце дзейнічалі 2 школы, З чырвоныя куткі, хата-чытальня, медпункт, магазін.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На ўшанаванне памяці 46 аднавяскоўцаў-воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1975 годзе пастаўлена стэла. У снежня 1943 года партызанская брыгада «За Радзіму» імя А. К. Флегантава ў час рэйду затрымалася ў Сігневічах і знішчыла некалькі паліцэйскіх участкаў у Бярозаўскім раёне. У гонар гэтых падзей на будынку клуба была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

У 1948 годзе ў вёсцы створаны калгас «Перамога», пасля яго ўзбуйненняў — цэнтр, сядзіба калгаса. У 1950 годзе створана Сігневіцкая МТС (гл. артыкул пра в. Маравіль). 4 верасня 1972 года выключана з рэестра населеных пунктаў вёска Крэчат, якая злілася з вёскай Сігневічы[2].

Remove ads

Інфраструктура

Лясніцтва, камбінат бытавога абслугоўвання, Дом культуры, аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, бальніца (на 35 ложкаў), паліклініка.

Планіроўка

Планіровачна складаецца з дугападобнай (выгнутай на поўдзень), двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход, да якой прымыкаюць (з паўднёвага боку) 2 вуліцы, сыходзячыся ў трохкутнік, а таксама некалькі завулкаў.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе:
    • 1886 — 54 двары, 522 жыхары.
    • 1897 — 107 двароў, 619 жыхароў, у маёнтку — 5 двароў, 40 жыхароў.
  • XX стагоддзе:
    • 1905 — 493 жыхары, у маёнтку — 51 жыхар.
    • 1924 — 98 будынкаў, 468 жыхароў, у фальварку — 2 будынкі, 26 жыхароў.
    • 1940 — 115 двароў, 651 жыхар, у вёсцы Крэчат — 45 двароў, 235 жыхароў.
    • 1959 — 137 гаспадарак, 471 жыхар, у вёсцы Крэчат — 59 гаспадарак, 224 жыхары.
    • 1970 — 492 жыхары., у вёсцы Крэчат — 237 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2001 — 417 жыхароў, 204 двары[3].
    • 2005 — 190 двароў, 396 жыхароў.
Remove ads

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сі́гневічы, Сеняві́чы, Крэ́чэт, м.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  3. Сігневічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads