Рамясцвянка

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рамясцвя́нка — рака ў Мсціслаўскім і Горацкім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Быстрая (басейн Дняпра).

Хуткія факты Рамясцвянка, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 49 км, плошча вадазбору 291 км². Пачынаецца за 1,2 км у напрамку на поўнач ад вёскі Рэместава ў Мсціслаўскім раёне, упадае ў Быструю на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі Кледнявічы. Працякае па Горацка-Мсціслаўскай узвышнай раўніне. Даліна ракі трапецападобная, шырынёй ад 0,2 да 1 км. Шырыня ракі да 15 м. У вярхоўі перасыхае. Прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў. Асноўны прыток — Лядня (справа)[1].

Каля ракі вёскі Чарнавусы, Пацкава, Івоны, Раздзел, Чапляёўка, Асінаўка, Галёнкі, Пнеўшчына, Садок, Студзянец, аграгарадкі Курманава, Копцеўка. Каля аграгарадка Курманава на рацэ вадасховішча Курманава[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-63. Выданне 1982 г. (руск.)
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 13—14. — 64 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads