Рамі белае
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́мі, рамі белае, кітайская крапіва[1] (Boehmeria nivea) — від кветкавых раслін роду Рамі (Boehmeria) сямейства Крапіўныя (Urticaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
[[Файл:Boehmeria nivea Blanco2.385-cropped.jpg|thumb|left|{{bt-bellat|Батанічная ілюстрацыя з кнігі Франсіска Мануэля Бланка «Flora de Filipinas», 1880—1883]] Шматгадовы паўкуст[1] з добра развітай каранёвай сістэмай і 5—20[2] прамастойнымі негалінаванымі парасткамі цыліндрычнай формы вышынёй да 3[2] метраў. Парасткі штогод адміраюць[2]. Лісце буйное (даўжынёй 7—15 і шырынёй 6—12 см[2]), сэрцападобнай формы, апушанае знізу, зубчастае па краі. Кветкі дробныя, аднаполыя, зеленаватага або ружаватага колеру, у шматкветных мяцёлках у пазухах верхніх лісцяў. Плод — дробная, падоўжаная, апушаная сямянка.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана ва ўмераных і трапічных абласцях Азіі (Кітай, Карэйскі паўвостраў, Японія, Тайвань, Індыя, Непал, Бутан, Індакітай, Інданезія[3]).
Гаспадарчае значэнне
Доўгія (да 500 мм[1]), трывалыя, амаль не гніючыя, шаўкавістыя валокны рамі белага выкарыстоўваюцца ў вытворчасці тканін, паперы, канатаў, рыбалоўных сетак і інш. У некаторых краінах (Калумбія, Куба) расліна вырошчваецца ў якасці кармавой культуры[2]. У В’етнаме лісце рамі выкарыстоўваецца ў нацыянальнай кухні[2].
Сінонімы
- Boehmeria candicans Hassk.
- Boehmeria frutescens var. concolor (Makino) Nakai
- Boehmeria frutescens var. viridula (Yamam.) Suzuki
- Boehmeria nipononivea Koidz.
- Boehmeria nivea var. candicans Wedd.
- Boehmeria nivea f. concolor (Makino) Kitam.
- Boehmeria nivea var. concolor Makino
- Boehmeria nivea subsp. nipononivea (Koidz.) Kitam.
- Boehmeria nivea f. nipononivea (Koidz.) Kitam.
- Boehmeria nivea var. nipononivea (Koidz.) W.T.Wang
- Boehmeria nivea var. tenacissima (Gaudich.) Miq.
- Boehmeria nivea var. viridula Yamam.
- Boehmeria tenacissima Gaudich.
- Boehmeria thailandica Yahara
- Boehmeria utilis André
- Ramium niveum (L.) Kuntze
- Urtica nivea L.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
