Расамаха

From Wikipedia, the free encyclopedia

Расамаха
Remove ads

Расама́ха[1][2] (Gulo gulo) — драпежнае млекакормячае сямейства куніцавых. Адзіны прадстаўнік роду Gulo.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Gulo ў перакладзе з лацінскай — «абжора».

Апісанне

Даўжыня цела да 105 см, хваста да 23 см, маса да 32 кг. Поўсць грубая, доўгая, рыжа- ці карычнева-бурая. Ад асновы хваста па баках цела шырокая рыжаватая ці жоўтая паласа. На лбе, шыі, грудэях белаватыя плямы. Ногі кароткія, масіўныя, хвост кудлаты. Мае каля хваста парныя спецыфічныя скурныя залозы, сакрэт якіх выпырсквае на адлегласць да 3 м.

Расамаха

Пашырэнне

Пашырана ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Выдзяляюць 6 падвідаў.

Жыве ў тайзе, лесатундры, трапляецца ў тундры. У XVII—XIX стагоддзях адзначаліся заходы расамахі ў лясную зону Еўропы (Беларусь, Украіна, Польшча) і лесастэпавую зону Заходняй Сібіры. З сярэдзіны XIX стагоддзя на тэрыторыі Беларусі не рэгістравалася.

Асаблівасці біялогіі

Драпежнік. У межах усяго арэалу вядзе адзіночны вандроўны спосаб жыцця. Індывідуальныя ўчасткі займаюць плошчу 1,5—2,0 тыс. км². Аснову харчавання складае падаль, у прыватнасці астаткі здабычы ваўкоў і мядзведзяў — ласі, алені і інш., радзей нападае на капытных звяроў самастойна, ды і то на хворых, параненых або маладых жывёл; частку здабычы хавае ў запас.

Нараджае 2—3 (зрэдку да 5) дэіцянят двойчы эа год. Гон расцянуты з красавіка да кастрычніка. Цяжарнасць 8—10 месяцаў.

Remove ads

Промысел

Аб’ект палявання.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads