Раскіданае гняздо (спектакль, Нацыянальны тэатр імя Янкі Купалы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Раскіданае гняздо (спектакль, Нацыянальны тэатр імя Янкі Купалы)
Remove ads

«Раскіданае гняздо» — спектаклі, пастаўленыя ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы па аднайменнай п’есе Янкі Купалы.

Хуткія факты «Раскіданае гняздо», Жанр ...
Remove ads

Пастаноўка 1921 года

Прэм’ера «Раскіданага гнязда» ў Беларускім дзяржаўным тэатры адбылася ў Мінску 14 красавіка 1921 года. Спектакль быў перанесены заснавальнікам тэатра Ф. Ждановічам з Першага беларускага таварыства драмы і камедыі ў сваёй пераважна побытавай трактоўцы.[1]

Пастаноўка 1972 года

Прэм’ера другой пастаноўкі драмы Я. Купалы ў галоўным тэатры краіны адбылася 25 чэрвеня 1972 года і была прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага літаратурнага класіка.[1] Пастаноўкай спектакля яго рэжысёр Барыс Луцэнка распачаў асабістую распрацоўку купалаўскай тэмы, якую потым працягнуў у 1980-х гг. аднайменнай мастацкай стужкайБеларусьфільм») і ў 1997 годзе спектаклем «Раскіданае гняздо» ў Нацыянальным тэатры імя Максіма Горкага.[2]

У спектакль былі ўведзены русалкі і пантамімісты. У тэксце п’есы былі зроблены некаторыя скарачэнні, перакампанаваныя асобныя эпізоды. У спектакль увайшоў шэраг вершаў Я. Купалы, перад пачаткам спектаклю ў зале гучалі народныя песні. Пастаноўка вызначалася паэтычнасцю, рамантычнай прыўзнятасцю. Спектакль пакінуў прыкметны след у гісторыі тэатра і паказваўся ў Маскве і іншых гарадах СССР.[1]

Акцёры

Водгукі

" ...Выведзеная рэжысёрам Б. Луцэнкам у паэтычную і філасофскую плоскасць, п’еса нечакана для многіх прагучала з магутным трагедыйным напалам. Спектакль уразіў глыбінёй думак і філасофскіх разваг, шэрагам выдатных акцёрскіх работ. [...] Упершыню ў структуру Купалавай п’есы былі ўведзены паэтычныя творы. Драматычнасць лёсу герояў вызначалася выбуховым драматызмам пранізлівага вершаванага слова.
Л. Грамыка[3]
"
Remove ads

Зноскі

  1. А. Сабалеўскі Раскіданае гняздо (драматычны твор) (беларуская) // Янка Купала : Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: БелСЭ, 1986. — С. 525—527.
  2. Кавалёў, Сяргей. Рэцэпцыя творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сучасным беларускім тэатры. Villa Sokrates (1 мая 2013).(недаступная спасылка)
  3. Грамыка, Людміла. Усе мы — тутэйшыя (часопіс)(недаступная спасылка). Мастацтва (1 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2021. Праверана 24 кастрычніка 2014.
  4. Трупа тэатра. сайт Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (1 мая 2013).
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads