Расненскі сельсавет (Дрыбінскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́сненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Расна.
Remove ads
Геаграфія
Агульная плошча сельсавета складае 12080 гектараў ці 15% ад плошчы раёна. Землі ляснога фонду складаюць 3220 га (26,6 %), сельскагаспадарчыя ўгоддзі — 6730 га (55,7 %), землі, якія знаходзяцца ў валоданні сельсавета — 657,3 га (5,4 %)[1].
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Расненскі (Раснянскі) сельсавет у складзе Расненскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расненскім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года ў Мсціслаўскім раёне, з 12 лютага 1935 года ў Дрыбінскім раёне. 15 ліпеня 1935 года Расна атрымала статус мястэчка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Расна паніжаны да вёскі. У 1939 годзе да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Заходскага сельсавета, 16 ліпеня 1954 года — тэрыторыя скасаванага Робцаўскага сельсавета[2]. З 16 верасня 1959 года ў складзе Мсціслаўскага раёна, з 14 кастрычніка 1959 года ў складзе Горацкага раёна, з 29 снежня 1989 года ў складзе адноўленага Дрыбінскага раёна[3][4].
Remove ads
Склад
Станам на 1 студзеня 1947 года, у сельсавеце было 14 населеных пунктаў[5], на 1 студзеня 1986 года — 22[6]. На цяперашні дзень у склад Расненскага сельсавета ўваходзяць 19 вёсак і 1 аграгарадок (Расна).
Насельніцтва
У 1999 годзе на тэрыторыі сельсавета пражывалі 1979 чалавек.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1461 чалавек[7], з іх 93,6 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы[8].
Па звестках 2018 года, налічвалася 1345 жыхароў, было зарэгістравана 598 домаўладанняў. 57 % жыхароў сельсавета складаюць людзі працаздольнага ўзросту, 29 % з’яўляюцца пенсіянерамі, 14,3 % — дзецьмі. У 2018 годзе было 66 незанятых у эканоміцы чалавек[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 1234 чалавекі[9].
Remove ads
Інфраструктура
Галоўным сельскагаспадарчым прадпрыемствам на тэрыторыі Расненскага сельсавета з’яўляецца «Саўгас імя Кірава». Адукацыю забяспечваюць Расненская сярэдняя школа, пры якой маецца гісторыка-этнаграфічны музей і Расненская дапаможная школа-інтэрнат. Маюцца 5 дамоў сацыяльных паслуг.
Кіраўніцтва
Старшыня сельсавета — Цімафей Уладзіміравіч Марціновіч[10].
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads